Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч
Denis Martinovich.jpg
Дата нараджэння 8 жніўня 1986(1986-08-08) (32 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька: Алесь Марціновіч
Род дзейнасці літаратуразнавец, тэатральны крытык, журналіст, літаратурны крытык, mind gamer
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Альма-матар
Commons-logo.svg Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч на Вікісховішчы

Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч (нар. 8 жніўня 1986, Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка Алеся Марціновіча. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004). Як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі быў залічаны без экзаменаў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2009 годзе з чырвоным дыпломам. У 2010 годзе закончыў магістратуру, а ў 2013-м — аспірантуру БДУ па спецыялізацыі «ўсеагульная гісторыя». У 2015 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Алега Яноўскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становление советской высшей школы (1917 – середина 1930-х гг.)».

У 2010—2013 гадах з'яўляўся аглядальнікам газеты «Літаратура і мастацтва». З 2016 года — рэдактар партала TUT.BY.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Дзяніса Марціновіча. 23 лістапада 2015

Друкуецца з 1999 года. Піша на беларускай і рускай мовах.

Аўтар кніг:

  • «Донжуанскі спіс» Караткевіча" (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2012. — 114 с. — ISBN 978-985-7026-43-2)
  • «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2014. — 178 с.: іл.; [2] л. укл. — ISBN 978-985-7058-53-2).

У іх даследуюцца асобы трынаццаці жанчын, якіх кахаў Уладзімір Караткевіч. Імёны некаторых з іх уведзены ў навуковы зварот упершыню.

Друкаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Бярозка», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», газетах «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і іншых.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Брэйн-рынг» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
  • Бронзавы прызёр чэмпіяната Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Што? Дзе? Калі?» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
  • Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2012 года).
  • Кандыдат гістарычных навук (2015).
  • Лонг-ліст прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (2015)
  • «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Ўладзіміра Караткевіча» (2015)[1][2].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі