Дзяніс Аркадзевіч Лявіцкі
| Поўнае імя | Дзяніс Аркадзевіч Лявіцкі | ||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
5 лютага 1997[1][2] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||
| Рост | 185 см[4] | ||||||||||||||||||
| Вага | 79 кг[4] | ||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||
| Нумар | 22 | ||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Дзяніс Лявіцкі (нар. 5 лютага 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2013 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра» і на наступны год трывала замацаваўся ў складзе. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзяніс стаў прыцягвацца да асноўнага складу. У сезоне 2016 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезона 2018[5]. 8 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Віцебска» (4:0). Пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан. 3 лістапада 2017 года адгуляў увесь матч з мазырскай «Славіяй» на пазіцыі нападніка і адзначыўся двума галамі (выніковы лік 5:3).
У ліпені 2018 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы кантракт на тры гады[6]. Да канца сезона 2018 чатыры разы згуляў за жодзінскую каманду ў Вышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі, выступаў таксама за дубль. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, а ў 2020 годзе толькі зрэдку выхадзіў на замену.
У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[7]. Стаў трывалым іграком асновы, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[8].
У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[9]. Замацаваўся ў камандзе на пазіцыі левага абаронцы, дапамог «Гомелю» па выніках сезона 2021 заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб[10] і неўзабаве стаў іграком расійскага «СКА-Хабараўска»[11]. Пакінуў хабараўскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2023 года[12].
У ліпені 2023 года далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[13]. Прапусціў першыя некалькі месяцаў з-за траўмы, а з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года[14].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2013 | дубль | Дняпро | 7 | 0 | |
| 2014 | дубль | Дняпро | 29 | 2 | |
| 2015 | Д2 | Дняпро | 22 | 0 | |
| 2016 | Д2 | Дняпро | 26 | 7 | |
| 2017 | Д1 | Дняпро | 17 | 2 | |
| 2018 (1) | Д1 | Дняпро | 10 | 0 | |
| 2018 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 4 | 0 | |
| 2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 15 | 0 | |
| 2020 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 3 | 0 | |
| 2020 (2) | Д1 | Белшына | 12 | 4 | |
| 2021 | Д1 | Гомель | 24 | 2 | |
| 2021/22 (2) | Д2 | СКА-Хабараўск | 6 | 1 | |
| 2022/23 | Д2 | СКА-Хабараўск | 18 | 1 | |
| 2023 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 6 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Denis Levitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://championship.abff.by/players/285
- ↑ https://betnews.by/player/denis-leviczkij-ml-vitebsk-belarus/
- ↑ а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/denis-levitskiy/
- ↑ Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" переманило у "Днепра" 21-летнего защитника (руск.). football.by (22 ліпеня 2018). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Левицкий арендован «Белшиной», Богданов – «Смолевичами» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Белшину" покинуло 10 футболистов (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Денис Левицкий перешел в "Гомель" (руск.). football.by (13 студзеня 2021). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ "Гомель" сообщил о расставании с Денисом Левицким (руск.). football.by (12 студзеня 2022). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Денис Левицкий перешел в "СКА-Хабаровск" (руск.). football.by (13 студзеня 2022). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Денис Левицкий покинул "СКА-Хабаровск" (руск.). football.by (6 чэрвеня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Левицкий стал новичком "Торпедо-БелАЗа" (руск.). football.by (7 ліпеня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Денис Левицкий остается в "Торпедо-БелАЗе" (руск.). football.by (6 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.