Дзяніс Віктаравіч Шарамецьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяніс Віктаравіч Шарамецьеў
Род дзейнасці дызайнер, фатограф, палітычны вязень
Дата нараджэння 15 мая 1979(1979-05-15) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Дзяніс Шарамецьеў (нар. 15 мая 1979) — беларускі дызайнер і фатограф, палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Віцебску, дзе навучаўся спачатку ў агульнаадукацыйнай школе № 20, пазней — у мясцовым індустрыяльна-будаўнічым каледжы.

Як дызайнер Дзяніс Шарамецьеў супрацоўнічаў з гадзіннікавым заводам «Луч», у прыватнасці ён з’яўляецца аўтарам праекту мадэлі «Vinyl», з якім у 2021 Дзяніс перамог у штогадовым конкурсе праектаў MUSTART[2].

Аўтар вокладкі да выдадзенага на CD-дысках канцэрта «Мікалай Аруцюноў & The Blues Barbarians — Live In Minsk»[3].

Збірае калекцыі вінілавых пласцінак і гадзіннікаў, аматарам якіх з’яўляецца.

Палітычны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

Дзяніс Шарамецьеў быў затрыманы разам са сваёй жонкай Святланай 14 чэрвеня 2022, абодвум было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Праз два тыдні пасля затрымання, 29 чэрвеня 2022 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, Дзяніс Шарамецьеў быў прызнаны палітычным зняволеным[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]