Дзяніс Віталевіч Кавалеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзяніс Кавалеўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Віталевіч Кавалеўскі
Нарадзіўся 2 мая 1992(1992-05-02)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Нумар 29
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2010 — 2012 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2011   Сцяг Беларусі Дынама-2 (Мінск) 23 (1)
2012   Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 24 (0)
2013 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 28 (0)
2014 — 2015 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 49 (1)
2016 — Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 65 (7)
Нацыянальная зборная**
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 6 (0)
2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 10 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2013.

Дзяніс Кавалеўскі (нар. 2 мая 1992, Орша) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у роднай Оршы, пазней паступіў у мінскае Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР), адкуль перайшоў у сістэму мінскага «Дынама», гуляў за дубль і фарм-клуб «Дынама-2». У сезоне 2012 быў аддадзены ў арэнду ў «Славію-Мазыр», дзе стаў іграком асновы.

У лютым 2013 года перайшоў у мазырскі клуб. У сезоне 2013 таксама стала гуляў у асноўным складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У брэсцкім клубе стаў звычайна выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезону 2015 пакінуў клуб[2].

У студзені 2016 года вярнуўся ў мазырскую «Славію»[3]. У складзе мазыран у сезоне 2016 звычайна быў апорным паўабаронцам, часам гуляў у цэнтры абароны. У сезоне 2017 стаў капітанам каманды. Прапусціўшы пачатак сезону, пазней замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні зноў выбыў з-за траўмы. У пачатку сезону 2018 звычайна выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Дынама Сцяг Беларусі 27 1
2011 (пач.) дубль Дынама Сцяг Беларусі 2 0
2011 Д3 Дынама-2 Сцяг Беларусі 23 1
2012 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 24 0
2013 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 28 0
2014 Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 25 0
2015 Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 24 1
2016 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 25 4
2017 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 14 0
2018 Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 26 3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]