Дзяніс Мурашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяніс Мурашка
Дата смерці 1663

Дзяніс Мурашка (?-пасля 1671) — кіраўнік сялянскага вызваленчага руху ў Беларусі, наказны беларускі палкоўнік.

Праўдападобна, да вайны казачыў ва Украіне, а ў 1654 годзе вярнуўся ў Беларусь як казацкі сотнік аднаго з палкоў Івана Залатарэнкі. Інспіраваў сялянскія паўстанні, а затым і кіраваў імі. З восені 1656 года меў рэзідэнцыю ў Ігумене, а ўлетку 1657 года перайшоў у Камень. Казацка-сялянскае войска Мурашкі кантралявала Менскі і Ашмянскі паветы, рабіла рэйды на маёнткі прысяжнай шляхты Наваградчыны. У верасні 1658 года Мурашка адкрыта перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і вёў барацьбу супраць царскіх ваяводаў супольна з Нячаем і Аскіркам. За ратныя заслугі перад Айчынай атрымаў шляхецтва і маёнткі ў Віцебскім ваяводстве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]