Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін
Денис Володимирович Пушилін
Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін
сцяг
1-ы старшыня прэзідыума Вярхоўнага савета Данецкай Народнай Рэспублікі
сцяг
15 мая 2014 года — ліпень 2014
Папярэднік: пасада заснавана
 
Партыя:
Адукацыя: ДанНАБА
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 9 мая 1981(1981-05-09) (38 гадоў)
Макееўка, Данецкая вобласць, Украінская ССР, СССР
Жонка: Пушыліна Алена Сяргееўна
 
Сайт: denis-pushilin.ru
 
Аўтограф: Signature of Denis Pushilin.svg
 
Узнагароды:
Орден За верность долгу (Крым) (лента).png

Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін (укр.: Деніс Володимирович Пушилін; 9 мая 1981, Макееўка) — адзін з лідэраў самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі, спікер Вярхоўнага савета Данецкай Народнай Рэспублікі (з 15 мая 2014 года)[1], сустаршыня часовага ўрада Данецкай Народнай Рэспублікі (з 7 красавіка 2014 г.)[2][3]. Адзін з кіраўнікоў ўкраінскага аддзялення «МММ»[4][5][6].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 мая 1981 года ў Макееўцы Данецкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва правёў на радзіме.[7]

У 1998 годзе скончыў Макееўскі гарадскi ліцэй. З 1999 года па 2000 год праходзіў службу ў Нацыянальнай гвардыі Украіны[7]. Скончыў данбаскую нацыянальную акадэмію будаўніцтва і архітэктуры (факультэт «эканоміка прадпрыемства»)[7].

З 2002 года працаваў у гандлёвай фірме «Солодке життя»[7]. З'яўляўся функцыянерам руху «МММ», быў валанцёрам, а затым, калі на аснове «МММ» была створана партыя, Пушылін стаў яе сябрам[6].

5 красавіка 2014 быў прызначаны намеснікам «народнага губернатара» Данецкай вобласці Паўла Губарава[8], а затым узначаліў мітынг жыхароў Данецка[6]. 7 красавіка была абвешчаная Данецкая Народная Рэспубліка, Пушылін стаў адным з кіраўнікоў часовага ўрада ДНР[2].

29 красавіка уключаны ў спіс асоб, у дачыненні да якіх уведзены санкцыі — забарона на ўезд і замарожванне актываў у ЕС[9].

15 мая быў ​​прызначаны старшынёй прэзідыума Вярхоўнага савета самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі[10][1]. З сярэдзіны чэрвеня знаходзіўся ў Маскве. 18 ліпеня прыслаў заяву аб адстаўцы, якая была падтрымана «дэпутатамі» ДНР[11].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Денис Пушилин избран спикером Верховного совета «Донецкой народной республики». Коммерсантъ (15 мая 2014).
  2. 2,0 2,1 Лидер митингующих в Донецке заявил, что власти готовы к референдуму. РИА Новости (10 красавіка 2014).
  3. Глава уряду самопроголошеної Донецької народної республіки: «Зараз мені ніколи займатися МММ»
  4. Донецкий сепаратист Пушилин: нас объединяет русский мир. BBC (16 чэрвеня 2014).
  5. МММ шагает по Украине! Денис Пушилин получил удостоверение кандидата в депутаты! Общесистемный вебинар 11.11.13г. (16 чэрвеня 2014).
  6. 6,0 6,1 6,2 Новый лидер донецких сепаратистов оказался функционером МММ (руск.) . // zn.ua (6 красавіка 2014).
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 Автобиография Дениса Пушилина (укр.) . Портал «МММВолонтёр» (25 лістапада 2013).
  8. Главой президиума ДНР избран Денис Пушилин. // Российская газета (19 мая 2014).
  9. Артем Филипенок, Александра Федотова. ЕС обнародовал новый санкционный список против России. (руск.)  РБК, 29.04.2014
  10. Новая жизнь. ДНР формирует власть, собирает армию и открывает границы (руск.) . Korrespondent.net (2013-05=16).
  11. http://korrespondent.net/ukraine/politics/3394404-hlava-dnr-pushylyn-ushel-v-otstavku