Дзяніс Уладзіміравіч Язерскі
| Дзяніс Уладзіміравіч Язерскі | ||||
|---|---|---|---|---|
| руск.: Денис Владимирович Езерский | ||||
|
||||
| Папярэднік | Ігар Іванавіч Бузоўскі | |||
|
|
||||
| Нараджэнне |
1981 |
|||
| Грамадзянства | ||||
| Член у | ||||
| Адукацыя | ||||
| Месца працы | ||||
Дзяні́с Уладзі́міравіч Язе́рскі (руск.: Денис Владимирович Езерский; нар. 1981, Капсукас, Літоўская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, ідэолаг. Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (з 2024 года). Намеснік старшыні Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі. З'яўляецца адным з галоўных публічных ініцыятараў і абаронцаў масавай кніжнай цэнзуры ў краіне.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1981 годзе ў горадзе Капсукас Літоўскай ССР (сучаснае Марыямпале, Літва)[1].
Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачынаў у Гомелі ў якасці таваразнаўца камерцыйнага аддзела прыватнага прадпрыемства «Фанера-запалкавы камбінат»[1]. Пазней перайшоў на ідэалагічную і камсамольскую працу. З 2005 па 2010 год працаваў першым сакратаром Навабеліцкага раённага, а затым Гомельскага гарадскога камітэта БРСМ[1].
У 2010—2012 гадах узначальваў аддзел па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама. З 2012 года працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля, а 31 ліпеня 2014 года быў прызначаны начальнікам упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама[1].
У 2019 годзе Дзяніс Язерскі пайшоў на павышэнне і ўзначаліў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. У кастрычніку 2023 года, пасля структурных змен у выканкаме, стаў кіраўніком камітэта ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыканкама[2].
У 2024 годзе быў прызначаны намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтай пасадзе Ігара Бузоўскага. Разам з пасадай Язерскі аўтаматычна атрымаў месца намесніка старшыні Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі, якая адказвае за выключэнне з продажу «шкодных» кніг.
Ідэалагічныя погляды і рыторыка
[правіць | правіць зыходнік]На пасадзе галоўнага ідэолага Гомельшчыны Язерскі актыўна прасоўваў дзяржаўны наратыў, накіраваны на супрацьстаянне з краінамі Захаду і абарону існуючага палітычнага курсу. У чэрвені 2021 года, каментуючы выступ Аляксандра Лукашэнкі ў Брэсцкай крэпасці, Язерскі заявіў, што краіны Захаду павінны стаяць на каленях перад беларусамі[3]:
| Вы павінны яшчэ 100 гадоў стаяць на каленях перад беларускім народам і маліцца, што вы змаглі нарадзіцца пасля той вайны. Вы павінны рабіць усё, каб зарубцаваць у нашых сэрцах і душах раны ад гэтай вайны. Вы не душыць нас павінны. Вы на руках павінны нас насіць — немцы, палякі, так званы Еўрапейскі саюз. Таму што мы выратавалі вас ад карычневай чумы. Хадзілі б вы разам з усім савецкім народам рабамі, калі б яны ўзялі верх... Арыгінальны тэкст (руск.)
Вы должны еще 100 лет стоять на коленях перед белорусским народом и молиться, что вы смогли родиться после той войны. Вы должны делать все, чтобы зарубцевать в наших сердцах и душах раны от этой войны. Вы не душить нас должны. Вы на руках должны нас носить – немцы, поляки, так называемый Европейский союз. Потому что мы спасли вас от коричневой чумы. Ходили бы вы вместе со всем советским народом рабами, если бы они взяли верх... |
Абгрунтоўваючы правільнасць дзяржаўнага ладу, ён заклікаў грамадзян звярнуць увагу на матэрыяльны дабрабыт і аўтамабілі на вуліцах, супрацьпастаўляючы Беларусь краінам, дзе адбыліся палітычныя змены[3]:
| У кожнага ёсць дах над галавой, кавалак хлеба, мяса, бутэлька малака. Паглядзіце, якія аўто ездзяць па нашых вуліцах! Гэта відавочна не ад дрэннага жыцця. З іншага боку, аналізуйце, як ўпаў узровень дабрабыту ў тых краінах, дзе пад дыктоўку заходніх спецслужбаў і армій адбылася або адбываецца змена палітычнага курсу. У руінах ляжаць Ірак, Лівія, Сірыя, не аправілася ад узрушэнняў Сербія, не жыруе найбагацейшая па магчымасцях еўрапейская краіна Украіна. Арыгінальны тэкст (руск.)
У каждого есть крыша над головой, кусок хлеба, мяса, бутылка молока. Посмотрите, какие авто ездят по нашим улицам! Это явно не от плохой жизни. С другой стороны, анализируйте, как упал уровень благосостояния в тех странах, где под диктовку западных спецслужб и армий произошла или происходит смена политического курса. В руинах лежат Ирак, Ливия, Сирия, не оправилась от потрясений Сербия, не жирует богатейшая по возможностям европейская страна Украина. |
На пасадзе намесніка міністра інфармацыі Язерскі працягнуў трансляваць ідэалагічныя ўстаноўкі ўжо ў дачыненні да культуры і літаратуры. У чэрвені 2026 года на Форуме маладых літаратараў ён заклікаў маладых пісьменнікаў арыентавацца не на камерцыйны поспех, а фарміраваць дзяржаўны культурны код[4].
Кніжная цэнзура
[правіць | правіць зыходнік]На пасадзе намесніка старшыні Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі Дзяніс Язерскі стаў галоўным публічным абаронцам і каментатарам масавых кніжных забаронаў у Беларусі. Ён адкрыта апраўдвае выманне з продажу сотняў кніг замежных і незалежных аўтараў, у тым ліку твораў сусветнай мастацкай класікі і гістарычных прац.
У сакавіку 2025 года на сімпозіуме літаратараў ён ахарактарызаваў літаратуру заходніх аўтараў як «шлак» і патлумачыў матывы забаронаў[5]:
| У асноўным расіяне, бізнес, які па ліцэнзіях публікавалі, выдавалі ліберальна настроеных еўрапейскіх пісьменнікаў <…> вельмі шмат літаратуры амерыканскай, карэйскай, аўтараў, якія ну чыста прапаганда ЛГБТ, гвалту і іншых абсалютна амаральных рэчаў, якія чужыя абсалютна нашаму ўкладу. Арыгінальны тэкст (руск.)
В основном россияне, бизнес, который по лицензиям публиковали, издавали либерально настроенных европейских писателей <…> очень много литературы американской, корейской, авторов, которые ну чисто пропаганда ЛГБТ, насилия и других абсолютно аморальных вещей, которые чужды абсолютно нашему укладу. |
У кастрычніку 2025 года намеснік міністра раскрыў глабальныя геапалітычныя і дэмаграфічныя матывы працы камісіі, заявіўшы, што большасць забароненых кніг утрымліваюць «прапаганду ЛГБТ», і гэта непасрэдна пагражае існаванню беларускай нацыі[6]:
| Моладзь гэта ўсё ўбірае. Нам яшчэ са шмат чым давядзецца сутыкацца. Мы павінны абмяжоўваць, у тым ліку з дапамогай забаронаў, сваё грамадства і моладзь ад згубнага ўплыву, які нацэлены перш за ўсё на тое, каб не было ў нас працягу, каб мы як мага хутчэй зніклі і вызвалілі месца для тых, хто прагне гэтага. Вядома, гэтага дапусціць нельга. Арыгінальны тэкст (руск.)
Молодежь это все впитывает. Нам еще со многим придется сталкиваться. Мы должны ограничивать, в том числе с помощью запретов, свое общество и молодежь от пагубного влияния, которое нацелено прежде всего на то, чтобы не было у нас продолжения, чтобы мы как можно быстрее исчезли и освободили место для тех, кто жаждет этого. Конечно, этого допустить нельзя. |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Назначение: начальник управления спорта и туризма Гомельского облисполкома ЕЗЕРСКИЙ Денис Владимирович (руск.)(недаступная спасылка). Гомельская праўда (7 жніўня 2014). Праверана 12 чэрвеня 2026.
- ↑ Денис Езерский возглавил комитет идеологической работы и по делам молодежи облисполкома (руск.)(недаступная спасылка). Авангард (2 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2024. Праверана 12 чэрвеня 2026.
- 1 2 Денис Езерский: мы не должны допустить повторения истории 80-летней давности (руск.). СБ. Беларусь сегодня (25 чэрвеня 2021). Праверана 12 чэрвеня 2026.
- ↑ Езерский: быть востребованным писателем сегодня — это значит чувствовать нерв своего времени (руск.). СБ. Беларусь сегодня (3 чэрвеня 2026). Праверана 12 чэрвеня 2026.
- ↑ Аморальная пропаганда ЛГБТ: в Беларуси замминистра отчитался о запрете книг (руск.). ParniPlus (13 сакавіка 2025). Праверана 12 чэрвеня 2026.
- ↑ Более 170 книг входят в список литературы, способной нанести вред национальным интересам Беларуси (руск.). БЕЛТА (21 кастрычніка 2025). Праверана 12 чэрвеня 2026.
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Мар’ямполі
- Члены Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі
- Выпускнікі ГДТУ імя П. В. Сухога
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дзяржаўныя дзеячы Беларусі
- Цэнзура ў Беларусі
- Ідэолагі Беларусі