Дзяніс Юр’евіч Яхно

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзяніс Яхно
Denis Yahno.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Юр’евіч Яхно
Нарадзіўся 20 лістапада 1992(1992-11-20)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 183 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2006 — 2008 Сцяг Беларусі Гомель 58 (18)
Клубная кар’ера*
2008 — 2016 Сцяг Беларусі Гомель 19 (0)
2014   Сцяг Беларусі Гарадзея 5 (0)
2014   Сцяг Беларусі Гомельчыгунтранс 15 (2)
2017 Сцяг Беларусі Асіповічы 9 (0)
2018 Сцяг Беларусі Спутнік (Рэчыца) 16 (6)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 5 (1)
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 5 (0)
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 11 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 красавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2013.

Дзяніс Яхно (нар. 20 лістапада 1992, Гомель) — беларускі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Гомеля», гуляў за моладзевую каманду, потым стаў выступаць за дубль. У сезоне 2010 у Першай лізе згуляў чатыры матчы за асноўную каманду (выхадзіў на замену) і яшчэ адзін матч у Кубку (у выніку выйграў гэты трафей).

У сезоне 2013 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але ў ліпені 2013 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезону.

У лютым 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[2]. У ліпені 2014 года пакінуў гэты клуб[3] і неўзабаве стаў іграком «Гомельчыгунтранса»[4]. У стане «чыгуначнікаў» стаў трывала гуляць у аснове.

У снежні 2014 года, па заканчэнні тэрміну арэнды, вярнуўся ў «Гомель»[5]. Значную частку сезону 2015 прапусціў з-за траўм, у чэмпіянаце згуляў усяго ў 6 матчах. У сезоне 2016, калі каманда гуляла ў Першай лізе, зноў доўгі час не гуляў з-за траўмы, толькі ў канцы сезону стаў з’яўляцца на полі. У пачатку 2017 года пакінуў каманду.

У жніўні 2017 года стаў іграком «Асіповічаў»[6]. У студзені 2018 года пачаў трэніраваца з рэчыцкім «Спутнікам» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба.

У студзені 2019 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[7], аднак не быў заяўлены на сезон 2019.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2012 у Санкт-Пецярбургу (правёў усе 6 матчаў). 10 верасня 2012 года ўдзельнічаў у адборачным матчы моладзевага Еўра-2013 супраць Сан-Марына.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Гомель Сцяг Беларусі 1 0
2009 дубль Гомель Сцяг Беларусі 9 1
2010 Д2 Гомель Сцяг Беларусі 4 0
2011 дубль Гомель Сцяг Беларусі 26 9
2012 дубль Гомель Сцяг Беларусі 20 7
2013 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 6 0
2014 (1) Д2 Гарадзея Сцяг Беларусі 5 0
2014 (2) Д2 Гомельчыгунтранс Сцяг Беларусі 15 2
2015 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 6 0
2016 Д2 Гомель Сцяг Беларусі 3 0
2017 (2) Д2 Асіповічы Сцяг Беларусі 9 0
2018 Д3 Спутнік Сцяг Беларусі 16 6

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]