Дзяніс Юр’евіч Коўба
Дзяніс Коўба | ||
Дзяніс Коўба ў складзе «Крылаў» |
||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Дзяніс Юр'евіч Коўба | |
Мянушка | Забойца[1] | |
Нарадзіўся | 6 верасня 1979[2] (38 гадоў) Віцебск, Віцебская вобласць, БССР, СССР |
|
Грамадзянства | ![]() |
|
Рост | 188 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() |
|
Пасада | старшы трэнер | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
1996 — 1997 | ![]() |
29 (0) |
1998 — 2000 | ![]() |
36 (1) |
2000 — 2009 | ![]() |
247 (8) |
2009 — 2010 | ![]() |
13 (0) |
2010 — 2011 | ![]() |
5 (0) |
2012 | ![]() |
6 (0) |
2012 | ![]() |
2 (0) |
Нацыянальная зборная** | ||
2002 — 2007 | ![]() |
35 (2) |
Трэнерская кар’ера | ||
2018 — | ![]() |
трэнер |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Дзяніс Юр’евіч Коўба (нар. 6 верасня 1979, Віцебск, Беларуская ССР) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2002—2007). У цяперашні час працуе трэнерам у «Віцебску».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Маці — беларуска, бацька — украінец. Пачаў гуляць у футбол у Віцебску. Пасля дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы віцебскага «Лакаматыва» гуляў спачатку за дубль, а потым і за асноўны склад каманды. Па парадзе бацькі ў 1998 годзе Коўба з’ехаў ва Украіну, у кіраваградскую «Зорку», выступала тады ў вышэйшай лізе ўкраінскага чэмпіянату.
У канцы чэрвеня 2000 года самарскія «Крылы Саветаў» заключылі з Коўбам двухгадовы кантракт. 27 чэрвеня ён правёў за «Крылы» свой першы матч, выйшаўшы на 75 хвіліне сустрэчы з «Аланіяй» ва Уладзікаўказе замест Сяргея Ігнашэвіча.
10 сакавіка 2007 года Дзяніс Коўба правёў свой 200-ы матч у складзе «Крылаў Саветаў» (ва ўсіх спаборніцтвах), якім стала гульня 1-га тура чэмпіянату Расіі супраць падмаскоўных «Хімкаў».
30 верасня 2007 года ў гульні 25-га тура ў Маскве з «Дынама» згуляў за «Крылы Саветаў» 188 матч у чэмпіянатах Расіі і стаў аднаасобным рэкардсменам самарскага клуба па гэтым паказчыку.
29 ліпеня 2009 года Коўба перайшоў у чэшскую «Спарту», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. Пазней вярнуўся ў «Крылы Саветаў».
20 снежня 2011 года пакінуў самарскі клуб у сувязі с заканчэннем кантракта. У 2012 годзе гуляў за «Александрыю» і «Хімкі», пасля чаго завяршыў кар’еру.
У сакавіку 2013 года стаў трэнерам-селекцыянерам «Крылаў Саветаў»[3]. У другой палове 2017 года вярнуўся ў Беларусь, арганізаваўшы з Віталем Булыгам дзіцячую школу ў Мінску[4]. У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Віцебска»[5].
Зноскі
- ↑ Дзяніс па мянушцы «Каўбой». «Самарскі футбол», 12 сакавіка 2007 года.
- ↑ Denis Kovba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Денис Ковба стал тренером-селекционером в «Крыльях Советов»
- ↑ Булыга и Ковба открыли детскую школу
- ↑ Николай Вайтюховский: «В тренерский штаб Ясинского войдет Денис Ковба»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Профіль на афіцыйным сайце пражскай «Спарты» (чэшск.) (англ.)
- Профіль на афіцыйным сайце самарскіх «Крылаў Саветаў» (руск.)
- Нарадзіліся 6 верасня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Хімкі
- Ігракі ФК Александрыя
- Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
- Ігракі ФК Спарта Прага
- Ігракі ФК Зорка Крапыўныцкы
- Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск
- Футбольныя трэнеры Беларусі