Дзяражня (прыток Бесядзі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяражня
Характарыстыка
Даўжыня 54 км
Плошча басейна 312 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 1,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°30′09″ пн. ш. 31°47′19″ у. д.HGЯO
Вусце рака Беседзь
 · Вышыня 137,2[1] м
 · Каардынаты 53°14′50″ пн. ш. 31°59′21″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Клімавіцкі раён, Касцюковіцкі раён
Дзяражня (прыток Бесядзі) (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Дзяражня, Дзяражанка — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 312 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Густата рачной сеткі 0,4 км/км².

Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Дзяражня Клімавіцкага раёна, упадае ў Беседзь на ўсходняй ускраіне вёскі Белая Дуброва Касцюковіцкага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня яе 1—2 км. Абалона двухбаковая, у высокай плыні да вёскі Брацькавічы Касцюковіцкага раёна месцамі забалочаная, ніжэй адкрытая, лугавая, шырынёй 0,7—0,8 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,3 км каналізаванае, ніжэй звілістае, яго шырыня ў межань 6—10 м.

У басейне ракі на ўпадаючым ручаі сажалка (вадасховішча), прыкладна за 1,8 км на ўсход ад вёскі Дзяражня,

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 29—30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)