Дзяражыцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяражыцкі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Рэчыцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Дзяражычы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 25 сакавіка 1965

Дзяра́жыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзяражычы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Глушэцкага, Лутаўскага, Сяўкоўскага і Цясноўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бывалькаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет за выключэннем 6 населеных пунктаў (Глушэц, Ляскі, Майск, Новая Лутава, Старая Лутава і Сяўкі), якія былі перададзены ў склад Брагінскага раёна, у складзе Рэчыцкага раёна. 25 сакавіка 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бывалькі, сельсавет перайменаваны ў Бывалькаўскі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.