Дзяржава Ільдэгізідаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяржава Ільдэгізідаў
1136 — 1225



Atabek Azerbaijan.jpg
Сталіца Нахічэвань[1], Тэбрыз, Ардэбіль і Хамадан.
Мова(ы) азербайджанская мова і персідская мова
Рэлігія Іслам
Грашовая адзінка Дынар і Дырхем
Плошча на поўначы, Іранскі Азербайджан і Аран[1], а на захадзе Персіі — Персідскі Эрак, Ісфахан і Рэй
Форма кіравання absolutism[d]
Дынастыя Ільдэгізіды
Вялікая Сельджукская імперыя

Дзяржава Ільдэгізідаў[2][3][4][5] — гістарычная дзяржава, якая існавала з 1136 па 1225 гады[1] ў вобласці Азербайджан на паўночным захадзе Ірана і ахоплівала таксама частку Арана.

З паслабленнем Сельджукскай дзяржавы, у яе межах сталі ўзнікаць самастойныя дзяржавы, адной з якіх з'яўлялася дзяржава на чале з дынастыяй атабекаў кыпчакскага паходжання Ільдэгізідаў[6], якія насілі тытул «вялікіх атабекаў Азербайджана»[1]. Гэтая дзяржава існавала каля 90 гадоў, і была разгромлена цюркскім харэзмшахам Джэлал ад-Дзінам, які крыху пазней сам стаў ахвярай мангольскіх заваёўнікаў. Сталіцай Дзяржавы Ільдэгізідаў у розны час былі Нахічэвань[7], Тэбрыз, Ардэбіль і Хамадан1175).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1092 года, пасля смерці Нізам аль-Мулька і Мелік-шаха, сельджукская дзяржава стала распадацца. З захаду наступалі крыжакі; у Аламуце, на берагах Каспійскага мора (1090), у Сірыі і ў Ліване (1102, 1126 і 1140) замацавалася ісмаіліцкая секта асасінаў, якая больш як паўтары сотні гадоў трымала ў страху ўсю Пярэднюю Азію.

Сярод членаў султанскай сям'і, іх атабекаў (апекуноў) і намеснікаў асобных абласцей адбываліся крывавыя міжусобіцы. З-за гэтага з пад улады сельджукскай дынастыі пачалі выходзіць яе ўладанні, перш за ўсё — неперсідскія, Сірыя і Месапатамія. Малая Азія ўтварыла асобны сельджукскі Канійскі султанат; нават багдадскі халіф стаў больш самастойным і выказваў прэтэнзіі на Мідыю. Лёс заходніх і ўсходніх персідскіх зямель склаўся па-рознаму.

Маўзалей Мамінэ хатун у Нахічэвані, пабудаваны пры Атабеках Азербайджана

На захадзе Ірана толькі ў Кермане нашчадкі Кавурда, брата Алп-Арслана, карысталіся самастойнасцю (да 1198 г.); члены галоўнай сельджукскай лініі падпалі пад уладу атабекаў, і нават такія энергічныя султаны, як трэці сын Мелік-шаха, Махамед (1105—1118), і Масуд (1134—1152) не маглі ўтаймаваць сваіх магутных эміраў.

Пры апошнім султане пяці атабекам удалося зрабіць сваю атабекскую ўладу спадчыннай. У Масуле зацвердзілася дынастыя Зенгідаў (з 1127 г.), якая адыгрывала вялікую ролю ў Сірыі падчас крыжовых паходаў, пакуль Салах ад-Дзін у 1186 г. не пазбавіў яе значэнні; у Фарсе туркаман Санкор заснаваў дынастыю Салгарыдаў (1148—1162), яго военачальнік, курд Абу-Тахір Махамед — дынастыю атабекаў Лурыстана (звычайна налічваюць нават дзве лурыстанскія дынастыі), якая пратрымалася да XIV ст. Апякунства над султанамі прысвоіла сабе заснаваная ў Гянджы[крыніца не пазначана 1447 дзён] кіпчакам Ільдэгізам (1140—1172) і яго сынам Махамедам Джахан Пехлеванам (1172—1186 — з яго прыходам да ўлады кіруючая дынастыя стала называцца дынастыяй Ільдэгізаў-Пехлеванідаў) дынастыя: яна кіравала на поўначы, акрамя Азербайджана і Арана, Арменіяй, а на ўсходзе Персіі — Аджэмскім Іракам з Ісфаханам і Рэем, дзе знаходзіліся іракскія сельджукіды.

Пераемнік Пехлевана Кызыл-Арслан, не здаволены званнем атабека, адабраў усю ўладу ў апошняга іракскага султана-сельджука Тагрула III (1177—1194) і сам прыняў ад халіфа тытул султана (1191))[крыніца не пазначана 1447 дзён], стаўшы такім чынам кіраўніком усяго Іракскага Сельджукскага султаната . Праз некаторы час ён быў забіты, верагодна — асасінамі. У 1194 г. Тагрул III загінуў у барацьбе з харэзмскім шахам Тэкешам, і з ім загасла дынастыя сельджукаў у Іраку. Праз 30 гадоў унук Тэкеша Джэлал ад-Дзін, выцеснены манголамі са сваіх уладанняў, паклаў канец самой Ільдэгізаў, якая працягвала кіраваць Азербайджанам і Аранам, яе апошнія прадстаўнікі зрабіліся такімі ж нікчэмнымі марыянеткамі ў руках сваіх рабоў-мамлюкаў, як некалі сельджукіды — у руках Ільдэгіза.

Распад атабекаў Азербайджана пачаўся ўжо з 1220 года. Народ перажыў вялікае ўзрушэнне. Разбурыўшы дзяржаву Харэзмшахаў, манголы перайшлі праз Іран і ўварваліся ў дзяржаву Ільдэгізідаў. На чале 30-тысячнага мангольскага войска стаялі праслаўленыя палкаводцы Чынгісхана Джэбэ Наён і Субутай Багадур. Іх войска прайшло праз вобласці Рэй і Хамадан, выйшла да граніц Ірака і накіраваліся на поўнач. Ібн аль-Джыбал пісаў «Потым прыйшлі ў вобласці Азербайджан і Аран і на працягу года падвяргаў іх нябачаным разбурэнням, знішчыўшы большасць насельніцтва. Скончыўшы з Азербайджанам і Аранам, накіраваліся ў Дэрбент і разбурылі ўсё акрамя крэпасці, у якой жыў мясцовы Уладар». Пасля захопу ўзімку 1220 года Ардэбіля манголы спрабавалі ўварвацца ў Тэбрыз. Атабек Узбек не стаў выступаць супраць іх, ухіліўшыся ад сутыкнення. Вечна бестурботны Узбек адправіў ганца да манголаў, склаў з імі мір, адарыў грашыма, коньмі, адзеннем і скатом. Адсюль манголы адправіліся зімаваць на Мугань, «дзе холаду мала, а пашаў шмат»[крыніца не пазначана 1201 дзень].

Кіраўнікі (Атабекі)[правіць | правіць зыходнік]

Шлем, які адносіцца да перыяду кіравання Атабекаў Азербайджана. Музей мастацтваў Азербайджана, Баку

Вядомыя дзеячы мастацтва ў дзяржаве[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд Ільдэгізідаў у рэгіёне квітнела персідская культура[8][9] і літаратура[9], асноўнай мовай была персідская[9].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Encyclopaedia Iranica. K. A. Luther «Atabakan-e Adarbayjan»
  2. The Cambridge History of Iran. Том 5, страница 177:
  3. The Encyclopaedia of Islam. Том 8 «NED-SAM», страница 944:
  4. Дзяржава Ільдэгізідаў на карце рэгіёна ў пачатку XIII стагоддзя з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  5. Дзяржава Ільдэгізідаў на карце рэгіёна ў канцы XII—пачатку XIII ст. з Савецкай гістарычнай энцыклапедыі
  6. Энцыклапедыя Брытаніка. Артыкул: Eldegüzid dynasty:
  7. Encyclopaedia Iranica. K. A. Luther «Atabakan-e Adarbayjan»:
  8. C.E. Bosworth, «Ildenizids or Eldiguzids», Encyclopaedia of Islam, Edited by P.J. Bearman, Th. Bianquis, C.E. Bosworth, E. van Donzel and W.P. Heinrichs et al., Encyclopædia of Islam, 2nd Edition., 12 vols. with indexes and etc., Leiden: E. J. Brill, 1960—2005. Vol 3. pp 1110—111. Excerpt 2
  9. 9,0 9,1 9,2 Peter J. Chelkowski, «Mirror of the Invisible World», New York: Metropolitan Museum of Art, 1975. pp 2

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гумилев Л. Н. Тысячелетие вокруг Каспия. М., Айрис-пресс, 2003, 384 с.
  • Хасан Ибрагим, Хасан. История Ислама (на турецком языке). (İslam tarihi, İstanbul, 1985).
  • Antoine Constant. L’Azerbaïdjan, KARTHALA Editions, 2002, ISBN 2-84586-144-3, p. 96
  • Houtsma, M. T. E.J. Brill’s First Encyclopaedia of Islam, 1913—1936, BRILL, 1987, ISBN 90-04-08265-4, p. 1053.
  • Hodgson, Marshall G.S. The Venture of Islam: Conscience and History in a World Civilization, University of Chicago Press, 1974, ISBN 0-226-47693-6, p. 260.
  • Caroun.com: Literature: Seljuk & Atabakan Azerbaijan eras [1]
  • Clifford Edmund Bosworth, The New Islamic Dynasties: A Chronological and Genealogical Manual, Columbia University Press, 1996, С. 199.