Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»
Міжнародная назва State Scientific and Production Association of Optics, Optoelectronics and Laser Technology
Дата заснавання 2011
Рэарганізавана 2016
Тып навукова-вытворчае аб'яднанне
Генеральны дырэктар Мікалай Станіслававіч Казак
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220072, Мінск, прасп. Незалежнасці, 68-1.
Сайт oelt.basnet.by

Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»  — навукова-вытворчае аб’яднанне ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе Інстытут электронікі НАН Беларусі быў далучаны да Інстытута фізікі.

У канцы 2011 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2011 № 494 «Аб удасканаленні арганізацыйнай структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» было створана зяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» у форме самастойнай юрыдычнай асобы.

З 01.01.2016 ў адпаведнасці з Пастановай Бюро Прэзідыума "Аб перадачы структурных падраздзяленняў Інстытута фізікі НАН Беларусі ў ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» ад 16.02.2015 № 51 у склад Аб’яднання былі ўключаны 4 навуковыя лабараторыі Інстытута фізікі НАН Беларусі, акрамя таго ў Таварыстве была створана новая лабараторыя оптыка-электроннага прыборабудавання.

Сучасны склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад Аб’яднання ўваходзяць наступныя юрыдычныя асобы:

Уласныя лабараторыі[правіць | правіць зыходнік]

  • радыёфатонікі
  • фотаэлектронікі
  • оптыка-электроннага прыборабудавання
  • мікра- і нанасэнсорыкі
  • рабатызаваных сістэм

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аб’яднанне развівае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з арганізацыямі і прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у вобласці мікра-, опта- і ЗВЧ-электронікі. З гэтай мэтай у лютым 2017 года створаны кластар «Мікра-, опта- і ЗВЧ-электроніка».

У склад кластара ўключаны:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]