Дзяржаўная Траццякоўская галерэя
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя | |
![]() |
|
Заснаваны |
1856 |
---|---|
Месцазнаходжанне |
Расія: Масква, Лаўрушынскі завулак(руск.) бел., 10 |
Наведвальнікі | |
Дырэктар |
Ірына Лебедзева(руск.) бел. |
tretyakovgallery.ru/en/(англ.) |
|
![]() |
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, ДТГ (руск.: Государственная Третьяковская галерея) — мастацкі музей у Маскве, заснаваны ў 1856 годзе купцом Паўлам Траццяковым, які меў адну з самых буйных у свеце калекцый рускага выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя ў інжынерным корпусе «Рускі жывапіс XI — пачатку XX ст» (Лаўрушынскі завулак(руск.) бел., в 10) з'яўляецца часткай Усерасійскага музейнага аб'яднання «Дзяржаўная Траццякоўская галерэя», заснаванага ў 1986 годзе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Павел Траццякоў пачаў збіраць сваю калекцыю жывапісу ў сярэдзіне 1850-х. Гэта праз некаторы час прывяло да таго, што ў 1867 г. для шырокай публікі ў Замаскварэччы была адкрыта «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Траццякова». Яе калекцыя налічвала 1276 карцін, 471 малюнак і 10 скульптур рускіх мастакоў, а таксама 84 карціны замежных майстроў.
У жніўні 1892 Павел Міхайлавіч перадаў сваю мастацкую галерэю ў дар гораду Маскве. У зборы да гэтага часу налічвалася 1287 жывапісных і 518 графічных твораў рускай школы, 75 карцін і 8 малюнкаў еўрапейскай школы, 15 скульптур і калекцыя ікон. 15 жніўня 1893 адбылося афіцыйнае адкрыццё музея пад назвай «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Міхайлавіча Траццякова».
Галерэя знаходзілася ў доме, які сям'я Траццяковых набыла яшчэ ў 1851 годзе. Па меры росту збору да жылой часткі асабняка паступова прыбудоўваліся новыя памяшканні, неабходныя для захоўвання і дэманстрацыі твораў мастацтваў. Падобныя прыбудовы былі зробленыя ў 1873, 1882, 1885, 1892 і нарэшце ў 1902—1904 гадах, калі з'явіўся знакаміты фасад, распрацаваны ў 1900—1903 гадах архітэктарам В. М. Башкіравым(руск.) бел. па малюнках мастака В. М. Васняцова. Кіраўніцтва будаўніцтвам ажыццяўляў архітэктар А. М. Калмыкоў(руск.) бел..

16 студзеня 1913 года карціна Іллі Рэпіна «Іван Грозны і сын яго Іван 16 лістапада 1581 года(руск.) бел.», якая знаходзілася ў Траццякоўскай галерэі пацярпела ад нажа вандала. Мастаку прыйшлося аднаўляць фактычна зноўку твары намаляваных. Захавальнік Траццякоўскай галерэі Е. М. Хруслаў(руск.) бел., даведаўшыся аб пашкоджанні карціны, кінуўся пад цягнік.
У пачатку 1913 маскоўская гарадская дума абірае Ігара Грабара папячыцелем Траццякоўскай галерэі.
3 чэрвеня 1918 года Траццякоўская галерэя была аб'яўлена «дзяржаўнай уласнасцю Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі» і атрымала назву Дзяржаўная Траццякоўская галерэя. Дырэктарам музея быў зноў прызначаны Ігар Грабар. Пры яго актыўным удзеле ў тым жа годзе быў створаны Дзяржаўны музейны фонд, які аж да 1927 года заставаўся адной з найважнейшых крыніц папаўнення калекцыі музея.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах, Мн.,2002, Т.15, С.524
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўная Траццякоўская галерэя
- Афіцыйны сайт Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі
- Сайт, створаны да 150-годдзя Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі
- Дзяржаўная Траццякоўская галерэя на сайце Art Project
- Рэпрадукцыі карцін Траццякоўскай галерэі
- Абразы са сходу Траццякоўскай галерэі
- Карціны са сходу Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі на паштоўках
- галерэя ў Маскве. Артыкул у Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Відэа і футажы Траццякоўскай галерыі. Будынак і інтэр'ер
- ↑ 1,0 1,1 Visitor Figures 2015 // The Art Newspaper — 2016. — Iss. 278. — ISSN 0960-6556
- ↑ 2,0 2,1 ИТОГИ 2015 ГОДА — Дзяржаўная Траццякоўская галерэя.