Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы
Жанр Вакальная музыка
Гады З 1940
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Кіраўнік Аляксандр Уладзіміравіч Чумакоў

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы — харавы калектыў у Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў 1940 годзе ў Беластоку як Беларускі ансамбль песні і танца. Заснавальнік і кіраўнік да 1970 года Рыгор Шырма, танцавальнай групай кіраваў І. Хвораст. З 1944 года ў Гродне. У 1950 годзе ансамбль рэарганізаваны ў Дзяржаўны хор БССР, з 1952 года ў Мінску. З 1955 года Дзяржаўная харавая капэла БССР, з 1957 года акадэмічная, імя Шырмы з 1978 года. З 1988 года ў складзе Беларускай філармоніі.

Мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам з 1987 года напрацягу 20 гадоў з'яўлялася Людміла Барысаўна Ялфімава. Менавіта пры яе кіраўніцтве капэла стала сапраўды ўніверсальным харавым калектывам, унікальным па сваім гучанні і неабмежаванасці рэпертуару[1].

Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

У рэпертуары капэлы апрацоўкі беларускіх народных песень, творы беларускіх кампазітараў, у т. л. М. Аладава, У. Алоўнікава, А. Багатырова, A. Бандарэнкі, Г. Вагнера, Я. Глебава, У. Дарохіна, Э. Казачкова, В. Казлоўскага, І. Кузняцова, М. Куліковіча-Шчаглова, А. Літвіноўскага, І. Лучанка, С. Манюшкі, А. Мдывані, Я. Палтаўскага, Ю. Семянякі, Дз. Смольскага, Л. Шлег і інш. , харавыя і вакальна-сімфанічная свецкая і царкоўная музыка рускіх і замежных класікаў і сучасных кампазітараў: рэквіемы Дж. Вердзі, В. А.  Моцарта, Р. Шумана, Л. Керубіні, А. Брукнера, І. Брамса, А. Дворжака, Г. Берліёза, І. Гайдна, Кс. Бенгверэла, Дз. Кабалеўскага, месы І.  С.  Баха, А. Брукнера, В. А. Моцарта, І. Гайдна, Дж. Пучыні; араторыі Дз. Шастаковіча, П. Чайкоўскага, С. Пракоф'ева, Г. Ф. Гендэля; Сімфонія № 9 Л. ван Бетховена, «Сімфонія псалмоў(руск.) бел.» І. Стравінскага, Сімфонія-меса Ф. Мендэльсона, Сімфонія №13(руск.) бел. Дз. Шастаковіча; кантаты І. С. Баха, «Карміна Бурана» К. Орфа, «Поры года» Ё. Гайдна, «Аляксандр Неўскі» і «Іван Грозны» С. Пракоф'ева, «Ян Дамаскін» С. Танеева, «Масква» П. Чайкоўскага; духоўныя творы Дж. Вердзі, А. Брукнера, А. Дворжака, Дж. Пергалезі, С. Манюшкі, А. Шонберга; хоры з опер Дж. Вердзі, Ж. Бізэ, Р. Вагнера, А. Барадзіна, Дж. Пучыні, К. Вэбера, П. Масканьі, В. Беліні; фрагменты мюзіклаў Дж. Гершвіна, Р. Роджэрса, Дж. Керна; харавыя шэдэўры С. Рахманінава, П. Чайкоўскага, П. Часнакова, А. Грачанінава, С. Танеева, Дз. Бартнянскага, М. Беразоўскага, А. Архангельскага[1].

Выступленні[правіць | правіць зыходнік]

Капэла выступала з вядомымі сімфанічнымі аркестрамі Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай, Белгарадскай, Харкаўскай, Валгаградскай, Данецкай, Кіеўскай, Віленскай, Іркуцкай філармоній, аркестр Герліцкага музычнага тэатра (Германія), аркестр Зеленагурскай філармоніі (Польшча), аркестр Котбускага музычнага тэатра (Германія) пад кіраўніцтвам Ю. Яфімава, М. Янсанса, Л. Крэмера, Р. Зеехафера, Чэслава Грабоўскага, B. Катаева, В. Дуброўскага, П'ера-Дамініка Панэля(ням.) бел., Саўлюса Сандэцкіса, Юозаса Домаркаса(руск.) бел., Юрыя Цырука, А. Янчанкі, А. Дзмітрыева, А. Анісімава і інш[1].

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

У розны час капэлай кіравалі У. Раговіч, А. Шунтаў; працавалі спевакі М. Тэадаровіч, Л. Царанкова, М. Шуманскі, В. Юневіч і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Калектыў — лаўрэат Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі(польск.) бел. ў г. Гайнаўка (Польшча, 1993).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]