Дзяржаўная мэтавая праграма «Маніторынг палярных раёнаў Зямлі ... на перыяд да 2015 года»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзяржаўная мэтавая праграма «Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2007—2010 гады і на перыяд да 2015 года», дзяржаўная праграма, прынятая Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 31 жніўня 2006.

Дзяржаўным заказчыкам вызначана Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, адказным за навуковае забеспячэнне НАН Беларусі. Праграма не вырашае існуючую няпэўнасць, якое ведамства будзе галоўным дзяржаўным выканаўцам нацыянальнай дзейнасці ў палярных раёнах; персанальная адказнасць за выкананне ўскладзена на Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Старшыню Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Фінансаванне мерапрыемстваў праграмы абмежавана сродкамі, прадугледжанымі ў рэспубліканскім бюджэце на фінансіраванне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, рэспубліканскага фонда аховы прыроды і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

У выніку выкананых у 2007-2010 гадах даследаванняў распрацаваны і створаны прыборны комплекс для маніторынгу атмасферы ў Антарктыдзе, алгарытмы і праграмы для ацэнкі характарыстык снежнага покрыва па дадзеных касмічных назіранняў, эксперыментальныя ўзоры аўтаматызаваных прыбораў для выканання вымярэнняў спектральнага размеркавання інтэнсіўнасці прыземнага сонечнага выпраменьвання і агульнага ўтрымання азону ў атмасферы, радыёлакацыйны комплекс падпаверхнаснага зандзіравання снежна-ледзянога покрыва, тэктанічная карта Зямлі Эндербі. Праведзены комплексныя біялагічныя даследаванні флоры і фауны гэтага рэгіёну.

Гл. таксама Беларуская антарктычная станцыя