Дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма «Ядзерна-фізічныя тэхналогіі» (2006—2010)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма «Ядзерна-фізічныя тэхналогіі для народнай гаспадаркі Беларусі» («Ядзерна-фізічныя тэхналогіі»), 2006-2010, дзяржаўная праграма, зацверджаная Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 студзеня 2006.

Асноўныя мэты праграмы — выкананне комплексу падрыхтоўчых работ, якія забяспечваюць будаўніцтва АЭС у 2010; распрацоўка новых і ўдасканаленне існуючых ядзерна-фізічных, радыяцыйных і ізатопных тэхналогій для выкарыстання іх у народнай гаспадарцы Беларусі.

Задачамі праграмы з'яўляюцца:

1. Распрацоўка і ўвод у дзеянне 18 першачарговых нарматыўных дакументаў:

  • патрабаванні да размяшчэння АЭС (3 дакументы);
  • патрабаванні да забеспячэння якасці (4 дакументы);
  • кіраўніцтва па абгрунтаванню экалагічнай бяспекі АЭС (1 дакумент);
  • правілы забеспячэння ядзернай бяспекі АЭС (6 дакументаў);
  • патрабаванні да забеспячэння бяспекі і ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (1 дакумент);
  • патрабаванні да ліцэнзавання і экспертызы дакументаў, што абгрунтоўваюць бяспеку ядзерных установак (2 дакументы);
  • палажэнні аб падборы, падрыхтоўцы і допуску да работы персаналу АЭС (1 дакумент).

2. Распрацоўка якасных і колькасных крытэрыяў і патрабаванняў, у адпаведнасці з якімі канкрэтны праект АЭС можа быць рэкамендаваны для будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь — распрацоўка:

  • зводнага тома «Тлумачальнай запіскі да выбару пляцоўкі размяшчэння АЭС»,
  • справаздачы па ўплыву АЭС на навакольнае асяроддзе;
  • папярэдняй справаздачы забеспячэння бяспекі АЭС.

3. Распрацоўка праекта Закона «Аб выкарыстанні атамнай энергіі».

Праграма складаецца з трох падпраграм:

  • «Ядзерная энергетыка»
  • «Распрацоўка і ўкараненне спецыяльных тэхналогій ачысткі і захоўвання радыеактыўных адходаў»
  • «Распрацоўка і ўкараненне ізатопных тэхналогій у народнай гаспадарцы».

Дзяржаўныя заказчыкі — Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Галаўная арганізацыя - выканаўца праграмы — дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У выкананні праграмы будуць удзельнічаць больш за 20 устаноў і арганізацый НАН Беларусі, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства адукацыі.

Аб'ёмы фінансавання на 2006—2010 — 10 530 млн. руб.