Дзяржаўны Літаратурна-мемарыяльны музей Ф. М. Дастаеўскага (Санкт-Пецярбург)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяржаўны Літаратурна-мемарыяльны музей Ф. М. Дастаеўскага, Санкт-Пецярбург

Дзяржаўны Літаратурна-мемарыяльны музей Ф. М. Дастаеўскага, Санкт-Пецярбург, Адрас: Кавальскі завулак, 5 / 2 - адзін з шасці расійскіх музеяў вялікага пісьменніка.

Ідэю стварэння музея выношвала удава пісьменніка Ганна Рыгораўна Дастаеўская. У 1917 годзе яна пакінула Санкт-Пецярбург і праз год памерла ў поўнай адзіноце ўдалечыні ад дзяцей і ўнукаў. Усе прадметы, якія знаходзіліся ў доме, дзе жыў Дастаеўскі, былі здадзены ёю пры ад'ездзе з Пецярбурга на адзін са складоў на захоўванне і пасля зніклі, а матэрыялы архіва, за некаторымі выключэннямі, трапілі ў дзяржаўныя архівы.

У 1960-я з ініцыятывай адкрыцця і праектам музея ў Кавальскім завулку, у доме, дзе пісьменнік правёў апошнія гады жыцця, выступіў архітэктар-мастак Георгій Уладзіміравіч Піёнтэк. У гэтым доме Ф. М. Дастаеўскі пасяліўся з сям'ёй у кастрычніку 1878 года і пражыў да дня сваёй смерці - 28 студзеня (9 лютага) 1881 г. Музей быў адкрыты да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў 1971 годзе. Вялікі ўклад у стварэнне музея ўнёс ўнук пісьменніка Андрэй Фёдаравіч Дастаеўскі (1908-1968), які сабраў каштоўную калекцыю, прысвечаную памяці яго знакамітага дзеда, - пасля яна стала асновай музея. Сямейныя рэліквіі перадала і ўнучатая пляменніца Дастаеўскага Марыя Уладзіміраўна Савасцьянава.

Музей займае два паверхі. На другім паверсе знаходзяцца кватэра пісьменніка і асноўная экспазыцыя. Кватэра пісьменніка - кутняя, як практычна ўсе яго 20 пецярбургскіх кватэр. Інтэр'еры пакояў адноўлены па ўспамінах сучаснікаў і архіўных матэрыялах. Прадстаўлены сапраўдныя рэчы з сям'і пісьменніка і кнігі, падораныя музею яго нашчадкамі. Экспазіцыя распавядае пра жыццё і творчасць Дастаеўскага. Ёсць кніжная шафа, у якой прадстаўленыя пераклады твораў пісьменніка на іншыя мовы (у тым ліку, на беларускую, кніга падорана ў ліпені 2005 года).