Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 11 лютага 1940 |
Кіраўнік | Ганна Генадзеўна Карапузава[d] |
Краіна | |
У адміністрацыйнай адзінцы | |
Адрас | вул. В.Харужай, 15, 224030, г. Брэст, Беларусь |
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці — дзяржаўны архіў, размешчаны ў Брэсце, па вуліцы Веры Харужай, 15. Дырэктар — Ганна Генадзьеўна Карапузава.
Мае філіялы ў Пінску (створаны ў 1954 годзе), Баранавічах і Кобрыне (абодва з 1963 года).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Архіў заснаваны ў 1940 годзе, на падставе пастановы Савета Народных Камісараў Беларускай ССР ад 11 лютага 1940 года № 182 Аб арганізацыі архіўнай справы Баранавіцкай, Пінскай, Вілейскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцей БССР для канцэнтрацыі, уліку, захоўвання і навуковай распрацоўкі архіўных дакументаў[1].
Фонды
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на 1 студзеня 1994 года ў архіве 3084 фонды, 1 001 220 спраў. Буйнейшы комплекс дакументаў — фонды польскіх устаноў, арганізацы і прадпрыемстваў, парты і грамадска-палітычных аб’яднанняў, культурна-асветніцкіх згуртаванняў, рэлігійных устаноў на тэрыторыі Палескага ваяводства і Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства ў 1919—1939 гадах. Захоўвае матэрыялы аб палітыцы ўрада Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі, пра сацыяльна-эканамічнае становішча, пра дзенасць Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Таварыства беларускай школы, Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і іншых палітычных і грамадскіх арганізацый, дакументы нямецкіх акупацыйных устаноў і арганізацый на тэрыторыі Брэсцкай, Баранавіцкай і Пінскай акруг за 1941—1944 гады. Зберагае дакументы абласных і раённых станоў і арганізацый Брэсцкай, Баранавіцкай і Пінскай абласцей за 1939—1941 гады і з 1944 года. Гэта матэрыялы пра мерапрыемствы савецкай улады пасля далучэння Заходняй Беларусі да Беларускай ССР, пра пасляваеннае сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё вобласці, дакументы органаў дзяржаўнай улады і кіравання, фонды прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый сельскай гаспадаркі, культуры, адукацыі, аховы здароўя.
У 1992 годзе ў архіў перададзены фонды партыйнага архіва Брэсцкага абкома Камуністычнай партыі Беларусі, у якіх знаходзяцца дакументы партыйных органаў і арганізацый Брэсцкай і былых Баранавіцкай і Пінскай абласцей за 1939—1941 гадоў і 1944—1991 гадоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Государственные архивы Брестской, Гродненской областей, филиал Государственного архива Минской области в Молодечно: справочник: (по документальным материалам 1919―1939 гг.) / Архивное управление при Совете Министров БССР, Архивные отделы исполкомов Брестского, Гродненского, Минского областных советов депутатов трудящихся. — Минск: Полымя, 1969. — 80 с.: табл.
- Государственные архивы СССР: справочник / Главное архивное управление при Совете министров СССР, Всесоюзный научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела. Ч. 2. — Москва: Мысль, 1989. — С. 24—28. — ISBN 5-244-00336-4/
- Церабунь, Ганна. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 244. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Установа «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» . Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці.