Палітыка Нігерыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзяржаўны лад Нігерыі)

Фармальна, Нігерыя з'яўляецца шматпартыйнай рэспублікай, але ёсць таксама меркаванне, што ў рэчаіснасці Народная дэмакратычная партыя (People's Democratic Party — PDP) кантралюе амаль усе рычагі ўлады[1].

Заканадаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Двухпалатны нацыянальны сход (Нацыянальны Сход, the National Assembly)[2].

Верхняя палата — Сенат (109 месцаў). Сенатары абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці ў 36 трохмандатных і адным аднамандатных акругах. Старшыня Сената абіраецца непрамым галасаваннем з сенатараў. Ніжняя палата — Палата прадстаўнікоў (360 месцаў). Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці. Тэрмін паўнамоцтваў усіх дэпутатаў — 4 гады.

73 месцы ў Сенаце і 213 ў Палаце прадстаўнікоў знаходзяцца пад кантролем прапрэзідэнцкай Народнай дэмакратычнай партыі (НДП) (цэнтрысты). Ва ўсенароднай партыі (кансерватары) — 28 і 95 месцаў адпаведна.

Выканаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Бухары з прэзідэнтам Ірана Рухані на саміце ў Тэгеране, 2015

Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Абіраецца ўсеагульным прамым тайным галасаваннем тэрмінам на 4 гады і можа займаць пост не больш за два тэрміны запар. У маі 2006 года Сенат адмовіўся зацвердзіць канстытуцыйную папраўку, якая дае магчымасць прэзідэнту абірацца на трэці тэрмін. На дадзены момант прэзідэнтам з'яўляецца Махамаду Бухары, які ў сакавіку 2015 на дэмакратычных выбарах перамог свайго папярэдніка Гудлака Джонатана. Праз 4 гады Бухары быў пераабраны.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Нігерыя — федэратыўная дзяржава, складаецца з 36 штатаў і федэральнай сталічнай тэрыторыі. Адзінкі другога ўзроўню — раёны мясцовага кіравання (іх 774)

Беларуска-нігерыйскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Нігерыяй устаноўлены 3 жніўня 1992 года. У снежні 2011 г. у г. Абуджы адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. З лютага 2012 года Пасол Беларусі ў Нігерыі Вячаслаў Бяскосты ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя Гудлаку Джонатану 17 мая 2012 года.

Зноскі

  1. Afrikas Riese gerät ins Schlingern(недаступная спасылка) (ням.)
  2. ICFNL. Constitution Of the Federal Republic of Nigeria (англ.). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 27 марта 2011.