Дзяржаўны манетны двор Румыніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзяржаўны манетны двор (рум.: Monetăria Statului) — установа, якая займаецца вытворчасцю манет, дзяржаўных узнагарод, пячатак з выявай герба Румыніі, медалёў і ювелірных вырабаў.

Будынак манетнага двара, які знаходзіўся на шашы Кісялёва, быў адкрыты 24 лютага 1870 года. Двор пачаў чаканку залатых і сярэбраных манет з наміналам у леях. З-за пратэстаў Асманскай імперыі, чыім васалам з’яўлялася Аб'яднанае княства Валахіі і Малдавіі, дзейнасць манетнага двара была спынена, у далейшым румынскія манеты чаканіліся ў Бруселі[1].

У выніку Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў і падпісання Берлінскага трактата Румынія была прызнана незалежнай дзяржавай. У 1879 годзе манетны двор пачаў чаканку бронзавых манет, а ў 1880 годзе — сярэбраных. Да 1890 годзе, аднак, вытворчасць манет ізноў было cпынена. Румынскія манеты зноў чаканіліся за мяжой — у Бруселі, Вене, Бірмінгеме, Гамбургу, Лондане і Парыжы. У 1912 годзе будынак манетнага двара быў знесены[2].

У 1935 годзе быў выдадзены каралеўскі дэкрэт пра аднаўленне дзейнасці манетнага двара. 20 снежня таго ж года быў адкрыты новы будынак на вуліцы Fabrica di Chibrituri, а ў 1936 годзе выпушчана першая манета — сярэбраныя 250 леяў з датай «1935»[3]. У 1943 годзе манетны двор атрымаў выключнае права на выраб дзяржаўных узнагарод Румыніі. У 1948 годзе манетны двор аб’яднаны з Фабрыкай марак (раз’яднаны ў 1953 годзе). У 1957 годзе манетны двор выведзены з падпарадкавання Міністэрства фінансаў і падпарадкаваны Нацыянальнаму банку. У 19581959 гадах створаны цэх ювелірных вырабаў. У 1990 годзе манетны двор ператвораны ў аўтаномную ўстанову, падпарадкаваную Нацыянальнаму банку.

Зноскі

  1. Buzdugan, 1977, pp. 256-257
  2. Buzdugan, 1977, pp. 256-267
  3. Buzdugan, 1977, pp. 270

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Buzdugan G., Luchian O., Oprescu C.C. Monede şi banknote româneşti. — Bucureşti: Sport - turism, 1977. — 429 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.