Дзяржаўны музей мастацтваў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяржаўны музей мастацтваў
Statens Museum for Kunst
SMK Entrance.jpg
Заснаваны

1896

Месцазнаходжанне

Капенгаген

Тэлефон

+45 3374 8494

Праезд

[1]

Адкрыты

аўт—птн: 10—17,
сер: 10—20,
пан: зачынены

smk.dk

Commons-logo.svg Дзяржаўны музей мастацтваў на Вікісховішчы

Дзяржаўны музей мастацтваў (дацк.: Statens Museum for Kunst) — дацкі музей мастацтваў, размешчаны ў Капенгагене.

Асноўны будынак музея быў пабудаваны паміж 1889 і 1896 гадамі па планах архітэктараў Вільгельма Далерупа і Г. Е. В. Мёлера ў стылі італьянскага адраджэння. Увосень 1998 года было адкрыта новае крыло, пабудаванае пад кіраўніцтвам Ганны Марыі Індрыё і Мэдса Мёлера. Яно размешчана ў парку за старым будынкам і злучана з ім крытай шкляной галерэяй, у якой знаходзіцца калекцыя скульптур. Там праводзяцца канцэрты і розныя прадстаўленні.

Музей утрымлівае калекцыі твораў мастацтва, пачынаючы з XII-га стагоддзя. Яны ўключаюць працы такіх майстроў, як Мантэнья, Тыцыян, Тынтарэта, Брэйгелі, Рубенс, Халс і Рэмбрант. Калекцыя сучаснага мастацтва ўключае творы Пікаса, Брака, Лежэ, Маціса, Мадыльяні і Нольдэ. Шырока прадстаўлены карціны, скульптуры, інсталяцыі і іншыя творы дацкіх аўтараў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]