Дзяржаўны музей (Амстэрдам)
| Дзяржаўны музей | |
|---|---|
| Rijksmuseum Amsterdam | |
| Лагатып | |
| | |
| Заснаваны | 1808 |
| Адкрыты | 1885 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Rijksmuseum Amsterdam, Postbus 74888, 1070 DN Amsterdam |
| Наведвальнікі | 970,000 (2008) |
| Адрас | Museumstraat 1 |
| Тэлефон | +31-20-674-7352 |
| Дырэктар | Wim Pijbes (c 2008) |
|
rijksmuseum.nl (гал.) rijksmuseum.nl/en (англ.) rijksmuseum.nl/de (ням.) rijksmuseum.nl/fr (фр.) rijksmuseum.nl/es (ісп.) rijksmuseum.nl/it (італ.) rijksmuseum.nl/pt (парт.) rijksmuseum.nl/ru (руск.) rijksmuseum.nl/jp (яп.) |
|
Дзяржаўны музей (Рэйксмюзеум, нідэрл.: Rijksmuseum, МФА: [ˈrɛi̯ksmyˌzeːjʏm]) — мастацкі музей у Амстэрдаме (Нідэрланды).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей заснаваны ў 1808 годзе братам Напалеона I, каралём Галандыі Луі Банапартам. Адкрыты для публічнага наведвання ў 1815 годзе. Новы будынак пабудаваны ў 1877—1885 гадах архітэктарам Пітэрам Кёйперсам.
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]
У музеі маецца мастацкая калекцыя (карціны, скульптуры і дэкаратыўнае мастацтва, мастацтва краін Азіі), гістарычная калекцыя (археалагічныя артэфакты, карціны, скульптуры, адзенне) і збор малюнкаў, гравюр і фатаграфій.
Аснову мастацкай калекцыі складаюць шматлікія працы галандскіх майстроў XV—XIX стагоддзяў, у прыватнасці, прадстаўлены вядомыя майстры XVII стагоддзя, у першую чаргу, Рэмбрант, Вермеер і Халс, а таксама дэ Хох, Стэн, Ройсдал, ван дэр Гельст, ван Скорел і іншыя.
Галоўнае месца ў экспазіцыі адведзена «Начному дазору» Рэмбранта (карціна належыць гораду Амстэрдаму, у музеі знаходзіцца на часовым захоўванні). У 1906 годзе будынак музея быў перабудаваны дзеля размяшчэння гэтай карціны.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Шэдэўры збору
-
Франс Хальс, Сямейны партрэт Ісака Масы і яго жонкі 1622
-
Рэмбрант, Сіндыкі 1662
-
Рэмбрант, Яўрэйская нявеста 1665
-
Ройсдал Млын у Вейк-бей-Дзюрстэдэ 1670
-
Ян Стэн Клетка з папугаем
-
Вермеер, Любоўная пісьменнасць 1668
-
Пітэр дэ Хох, Жанчына з дзіцем у каморы 1660
-
Вермеер, Малочніца 1658
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Рейксмюсеум». БСЭ, 3-е издание.
- «Rijksmuseum». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны музей (Амстэрдам)- Наталия Шелешнева-Солодовникова. Государственный музей Амстердама Архівавана 19 верасня 2008.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 1 жніўня 2018.