Дзяржаўны савет Расійскай Федэрацыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Паседжанне Дзяржсавета 6 верасня 2008 года

Дзяржаўны савет Расійскай Федэрацыі — дарадчы орган пры прэзідэнце Расіі, пад старшынствам якога разглядае надзённыя пытанні жыцця Расіі.

Статус Дзяржаўнага Савета Расійскай Федэрацыі вызначаецца федэральным законам «Аб Дзяржаўным Савеце Расійскай Федэрацыі»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Орган з кансультатыўна-дарадчымі задачамі непрацяглы час існаваў пры прэзідэнце РСФСР Б. М. Ельцыне ў 1991 годзе. Ён быў створаны 19 ліпеня 1991 года як Дзяржаўны савет пры прэзідэнце РСФСР (Дзяржаўны савет РСФСР) і пад кіраўніцтвам прэзідэнта рэспублікі ўключаў дзяржаўнага сакратара РСФСР, дзяржаўных саветникаў РСФСР, шэраг міністраў і старшыняў дзяржаўных камітэтаў[2].

У сучасным выглядзе створаны прэзідэнтам Расіі У. У. Пуціным 1 верасня 2000 года пасля таго, як змяніўся прынцып фармавання Савета Федэрацыі.

Першае паседжанне адбылося 22 лістапада 2000 года. Парадак дня пасяджэння — «Аб стратэгіі развіцця дзяржавы на перыяд да 2010 года». Адкрываючы пасяджэнне, Прэзідэнт Расіі У. У. Пуцін заявіў, што Дзяржаўны савет павінен стаць палітычным органам стратэгічнага прызначэння, і гэта з’яўляецца кардынальным адрозненнем гэтай структуры ад іншых дзяржаўных органаў.

Канстытуцыйнымі папраўкамі 2020 года ў асноўны закон Расіі ўключана асобнае паўнамоцтва прэзідэнта па фармаванні Дзяржаўнага Савета Расійскай Федэрацыі «ў мэтах забеспячэння ўзгодненага функцыянавання і ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнай улады, вызначэння асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі і прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы».

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Старшынёй Дзяржаўнага Савета з’яўляецца Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі.

Членамі Дзяржаўнага Савета з’яўляюцца па пасадзе Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі, Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Старшыня Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, кіраўнікі вышэйшых выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

Па рашэнні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў склад Дзяржаўнага Савета могуць быць уключаны прадстаўнікі палітычных партый, якія маюць фракцыі ў Дзяржаўнай Думе, прадстаўнікі мясцовага самакіравання, а таксама іншыя асобы[1].

Для рашэння аператыўных пытанняў сфармаваны прэзідыум Дзяржсавета. Персанальны склад прэзідыума, які падлягае ратацыі адзін раз у паўгода, вызначае сам прэзідэнт.

Зноскі