Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Дзяржынскі райвыканкам)
| Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Дзяржынскі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Мінскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Дзяржынскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 222712, Мінская вобласць, г. Дзяржынск, пл. Дзяржынскага, 1[1] |
| Старшыня | Мікіта Ігаравіч Рэут |
| Сайт | dzerzhinsk.gov.by |
Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Дзяржынскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[2]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Дзяржынска, на плошчы Дзяржынскага, 1[1].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У структуру Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць[3]:
- Упраўленне справамі (уключае групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці);
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (уключае аддзел пенсійнага забеспячэння, аддзел працоўных адносін і сацыяльных выплат; аддзел занятасці насельніцтва размешчаны па вуліцы Якуба Коласа, 4);
- Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме (размяшчаецца ў асобным будынку па вуліцы Кірава, 10);
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел эканомікі;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
- Аддзел культуры;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
- Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (размяшчаецца па вуліцы Мінскай, 4а);
- Юрыдычны сектар;
- Камісія па справах непаўналетніх.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- з 30 чэрвеня 2025 — Мікіта Ігаравіч Рэут[4].
Зноскі
- ↑ а б Управления и отделы (руск.). Дзержинский районный исполнительный комитет. Праверана 13 студзеня 2026.
- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
- ↑ Расположение отделов, управлений райисполкома (руск.). Дзержинский районный исполнительный комитет. Праверана 13 студзеня 2026.
- ↑ В пяти районах Минской области — новые руководители (руск.). Мінская праўда (30 чэрвеня 2025). Праверана 13 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- dzerzhinsk.gov.by — афіцыйны сайт Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта