Дзяржынскі сельсавет (Лельчыцкі раён)
Дзяржынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Лельчыцкі раён |
Уключае | 1 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзяржынск |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 812 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Дзяржы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзяржынск (да 1931 года — вёска Радзілавічы).
Створаны 25 снежня 1930 года як Радзілавіцкі (Радзівілавіцкі) сельсавет у складзе Тураўскага раёна шляхам вылучэння з Букчанскага сельсавета. 11 лістапада 1931 года перайменаваны ў Дзяржынскі, цэнтр перанесены ў вёску Дзяржынск.
З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі, з 15 студзеня 1938 года — у Палескай вобласці, 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна з 17 красавіка 1962 года ў складзе Лельчыцкага раёна (з 25 снежня 1962 па 6 студзеня 1965 года — у Мазырскім раёне).
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 812 чалавек[1], з іх 99,5 % — беларусы[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.