Дзясна

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзясна, прыток Дняпра)
Перайсці да: рух, знайсці
Дзясна
укр.: Десна
Desna River in Chernihiv.jpg
Выток Смаленскае ўзвышша
Вусце Дняпро вышэй Кіева
Даўжыня 1130 км
Расход вады 360 м³/с
Вадазбор 88 900 км²
Краіна Сцяг Расіі Расія, Сцяг Украіны Украіна
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Дзясна

Дзясна́ — рака ў Расіі (Бранская вобласць) і Украіне (Чарнігаўская і Кіеўская вобласці)[1], левы прыток Дняпра.

Даўжыня ракі — 1187 км (у межах Украіны — 591 км), плошча басейна — 88,9 тыс. км².

Бярэ пачатак на Смаленскім узвышшы, упадае ў Дняпро вышэй Кіева. У верхнім цячэнні берагі пераважна нізінныя і забалочаныя, ніжэй г. Бранск правы бераг павышаецца. Даліна пераважна трапецападобная, шырокая, у верхінім і часткова сярэднім цячэнні асіметрычная, з нізкім левым і высокім (да 35—40 м) правым берагам. Пасля ўпадзення р. Сейм даліна расшыраецца. Ніжэй берагі палогія, пясчаныя. Пойма забалочаная, рака ўтварае шмат рукавоў і старыц. Рэчышча пясчанае, звілістае, няўстойлівае, шмат мелей. Шырыня рэчышча да 450 м, глыбіня 2—4 м, максімальная — 17 м. Сярэдні нахіл 1 м/км.

Галоўныя прытокі: Судасць, Сноў (справа), Болва, Наўля, Няруса, Сейм і Асцёр (злева).

Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў са снежня да красавіка. Вясной у паводку шырока разліваецца, назіраецца нізкая летняя межань, амплітуда ваганняў узроўняў вады дасягае 3—4 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 360 м³/с.

На рацэ знаходзяцца гарады: Ельня, Дзеснагорск, Бранск, Чарнігаў і інш. Рэгулярнае суднаходства ад г. Ноўгарад-Северскі.

Зноскі

  1. Географічна енциклопедія України: В 3-х т. Т. 1. С. 316

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]