Дзятлавіцкі сельсавет (Лунінецкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзятлавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Дзятлавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 298
Дзятлавіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Дзя́тлавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Дзятлавічы.

Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бастынскага сельсавета[1]. 8 верасня 1959 года вёска Бастынь пералічана ў склад Валуцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3298 чалавек[3], 98,9 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).