Дзяўгеніевы дзеі
Выгляд
| Дзяўгеніевы дзеі | |
|---|---|
Урывак рукапісу паэмы пра Дыгеніса Акрыта (Нацыянальная бібліятэка Грэцыі) | |
| Мова арыгінала | агульнаўсходнеславянская мова |
«Дзяўгеніевы дзеі» (грэч. Διγενῆς Ἀκρίτης, руск.: Девгениево деяние) — старажытнаруская перакладная аповесць, адаптацыя візантыйскага эпасу пра волата Дыгеніса Акрыта. Твор на аснове візантыйскай легенды распавядае пра барацьбу памежных вояў з мусульманамі і ўвасабляе гераічныя ідэалы візантыйскага хрысціянства. На Русі эпас быў перакладзены ў XI—XII стст. і ўспрымаўся не як выдумка, а як праўдзівая гісторыя. У перакладзе ён атрымаў фальклорныя, казачныя рысы і бытаваў у рукапісах аж да XVIII ст. Твор змяшчае міфалагічныя матывы, характэрныя для ўсходнеславянскай традыцыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў / Рэд.: В. А. Чамярыцкі. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1. — С. 26.
| Дзяўгеніевы дзеі на Вікісховішчы |
