З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бярозка трохкаляровая Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Бярозка трохкаляровая
Міжнародная навуковая назва
Convolvulus tricolor
Бярозка трохкаляровая (Convolvulus tricolor ) — від раслін сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).
Навуковая відавая назва паходзіць ад лацінскага слова трохкаляровы (лац. : tricolor )
Гэта аднагадовая расліна, дасягае вышыні ад 15 да 50 сантыметраў з адзінкавымі кветкамі на доўгіх ножках. Вяночак ад 15 да 40 міліметраў у даўжыню, сіні, а цэнтр жоўты і белы. Перыяд цвіцення з чэрвеня па верасень.
Паўночная Афрыка : Алжыр ; Лівія ; Марока ; Туніс . Еўропа : Германія , Былая Югаславія ; Грэцыя ; Італія ; Францыя ; Партугалія ; Іспанія ; Іспанія . Таксама культывуецца, выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Расце на адкрытых, сухіх месцах.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .