Дзённік Ганны Франк
Дзённік Ганны Франк | |
---|---|
Het achterhuis | |
![]() рукапісы дзённіка | |
Жанр | аўтабіяграфія |
Аўтар | Ганна Франк |
Мова арыгінала | нідэрландская |
Дата напісання | 12 чэрвеня 1942[1][2] |
Дата першай публікацыі | 1947 (Нідэрланды) |
Месца публікацыі | Каралеўства Нідэрландаў |
![]() |
«Дзённік Ганны Франк» (нідэрл.: Het achterhuis, даслоўна «У задняй частцы дома», другі пераклад — «Прытулак») — запісы на нідэрландскай мове, якія вяла яўрэйская дзяўчынка Ганна Франк з 12 чэрвеня 1942 года па 1 жніўня 1944 года ў перыяд нацысцкай акупацыі Нідэрландаў. З пачатку 1944 года Ганна пачала літаратурна апрацоўваць свае запісы, у прыватнасці, замяняючы імёны дзеючых асоб, спадзеючыся на публікацыю дзённіка пасля вызвалення Нідэрландаў, аднак гэтая праца засталася няскончанай. Апошні запіс у дзённіку датаваны 1 жніўня 1944 года, праз тры дні гестапа арыштавала ўсіх, хто хаваўся ў прытулку. Сама Ганна памерла ў канцэнтрацыйным лагеры Берген-Бельзен. Яе запісы захаваліся і былі перададзены ейнаму ацалеламу ў Асвенціме бацьку Ота Франку, які ў 1947 годзе склаў скарочаны варыянт для публікацыі. Ота Франк завяшчаў арыгінал дзённіка Нідэрландскаму дзяржаўнаму інстытуту ваеннай дакументацыі.
Упершыню твор быў выдадзены ў Нідэрландах у 1947 годзе, у ЗША і Вялікабрытаніі ў 1952 годзе пад назвай «Дзённік дзяўчынкі» (англ.: The Diary of a Young Girl). На аснове дзённіка было створана некалькі мастацкіх твораў.
Зноскі
- ↑ Koninklijke Bibliotheek — 1798. Праверана 21 лютага 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка — 1912. Праверана 21 лютага 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзённік Ганны Франк
- Сайт прысвечаны Ганне Франк, Халакосту і Другой сусветнай вайне