Дзёрнавіцкі сельсавет (Верхнядзвінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзёрнавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Дзёрнавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 895
Код аўтам. нумароў 2

Дзё́рнавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзёрнавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна (з 9 сакавіка 1929 года — Боркавіцкі раён) Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юзафоўскага сельсавета. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. 20 жніўня 1980 года скасавана вёска Кашалёва[1], 27 чэрвеня 2008 года — вёска Фрэйзава[2], 29 верасня 2017 года — вёска Юркава[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 895 чалавек[4], з іх 92,1 % — беларусы, 5,9 % — рускія[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.