Дзёсны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ротавая поласць:
1. Верхняя губа (лац.: Labium superius)
2. Дзясна (лац.: Gingiva)
3. Цвёрдае паднябенне (лац.: Palatum durum)
4. Мяккае паднябенне (лац.: Palatum molle)
5. Язычок (лац.: Uvula palatina)
6. Паднябенная міндаліна (лац.: Tonsilla palatina)
7. Перашыек зяпы (лац.: Isthmus faucium)
8. Вялікія карэнныя зубы (лац.: Dentates molares)
9. Малыя карэнныя зубы (лац.: Dentates premolares)
10. Іклы (лац.: Dentes canini)
11. Разцы (лац.: Dentes incisivi)
12. Язык (лац.: Lingua)

Дзёсны (лац.: Gingiva) — слізістая абалонка, якая пакрывае альвеалярны атожылак верхняй сківіцы і альвеалярную частку ніжняй сківіцы і ахоплівае зубы ў вобласці шыйкі. З клінічнага і фізіялагічнага пунктаў гледжання ў дзясне адрозніваюць міжзубную (дзясновую) смочку, краявую дзясну або дзясновы край (свабодная частка), альвеалярную дзясну (прымацаваная частка) і рухомую дзясну.