Дзіванна скіпетрападобная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзіванна скіпетрападобная
Verbascum densiflorum 'dense-flowered mullein' 2007-06-02 (plant).jpg
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Verbascum densiflorum Bertol.

Сінонімы
Verbascum thapsiforme Schrad. 1810
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505650
NCBI  1534716
EOL  484420
GRIN  t:41145
IPNI  811003-1
TPL  kew-2454940

Дзіванна скіпетрападобная[3][4] (Verbascum densiflorum) — від раслін сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Марока і Турцыі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Дзіванна скіпетрападобная, лісік, дзівана[5].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Суквецце

Травяністая, двухгадовая расліна, 50-180 см вышынёй, густа, мякка апушаная расліна з простым адзінкавым сцяблом. Лісце лямцавае, даўгаватае або даўгавата-яйкападобнае, буйна-гародкавае. Сцябловае — чарговае, ніжні лісток — у прыкаранёвай разетцы. Кветкі жоўтыя, правільныя. Калякветнік двайны, зрослапялёсткавы. Чашачка 5—раздзельная. Вяночак даволі буйны, мае кароткую трубачку і 5—лопасцевы адгін. Тычынак 5, з іх 6 з белымі пухнатымі ніткамі. Песцік адзін. Кветкі сабраны ў густую верхавінную коласападобную гронку. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў большай частцы Еўропы, у Турцыі, Марока, натуралізаваны на Мадэйры[6].

Ва Украіне расце на палянах, узлесках, палях, пясках і каля дарог — на раўніне і ў перадгор’ях Карпат, у заходнім лесастэпе, стэпе і Крыму, звычайная. Часам ўтварае суцэльныя зараснікі.

Фармакалагічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Прэпараты з вяночкаў дзіванны ўжываюць як адхарквальны і змякчальны сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Verbascum thapsiforme
  4. Назва Дзіванна скіпетрападобная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Рытов М. В.(руск.) бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  6. bgbm.org.

Література[правіць | правіць зыходнік]