Дзідзье Драгба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзідзье Драгба
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзідзье Іў Драгба Тэбілі
Мянушка ДД, Правадыр, Кіт, Драгбазука, Адзіная газэль, якую не зловіць леў (La seule gazelle qu’un lion n’attrape pas)
Нарадзіўся 11 сакавіка 1978(1978-03-11)[1][2][…] (46 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Кот-д'Івуара Кот-д’Івуар
Сцяг Францыі Францыя
Рост 189 см
Вага 91 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1996—1997 Сцяг Францыі Левалуа
1997—1998 Сцяг Францыі Ле-Ман
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2002 Сцяг Францыі Ле-Ман 64 (12)
2002—2003 Сцяг Францыі Генгам 45 (20)
2003—2004 Сцяг Францыі Марсель 35 (18)
2004—2012 Сцяг Англіі Чэлсі 226 (100)
2012 Сцяг Кітая Шанхай Шэньхуа 11 (8)
2013—2014 Сцяг Турцыі Галатасарай 37 (15)
2014—2015 Сцяг Англіі Чэлсі 28 (4)
2015—2016 Сцяг Канады Манрэаль Імпэкт 33 (21)
2017—2018 Сцяг ЗША Фінікс Райзінг 26 (17)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2014 Сцяг Кот-д'Івуара Кот-д’Івуар 104 (65)
Узнагароды і медалі
Кубкі афрыканскіх нацый
Срэбра Егіпет 2006
Срэбра Габон/Экватарыяльная Гвінея 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 лістапада 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 снежня 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзідзье Іў Драгба Тэбілі (фр.: Didier Yves Drogba Tébily; нар. 11 сакавіка 1978, Абіджан, Кот-д’Івуар) — былы івуарыйскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Кот-д’Івуара (2002—2014). На клубным узроўні вядомы ў першую чаргу па выступах за лонданскі «Чэлсі». Найлепшы бамбардзір англійскай Прэм’ер-лігі ў сезоне 2006/07 з 20 галамі і ў сезоне 2009/10 з 29 галамі. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў сезоне 2012 года ў складзе «Чэлсі».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гульні ў моладзевых клубах, Дзідзье дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў за клуб французскай Лігі 2 «Ле Ман». Ва ўзросце 21 года ён падпісаў свой першы прафесійны кантракт; у сезоне 2002/03 ён рэалізаваў свой патэнцыял, забіўшы 17 галоў у 34 матчах за клуб французскай Лігі 1 «Генгам». Падчас гэтага сезону Драгба дэбютаваў за зборную Кот-д’Iвуара і забіў свой першы гол за зборную ў лютым 2003 года. Ён перайшоў у марсельскі «Алімпік» у 2003 годзе за 3,3 мільёна фунтаў. Яго галявы поспех працягваўся і ў «Алімпіку», ён закончыў сезон з 19 галамі і дапамог «Марселю» выйсці ў фінал Кубка УЕФА 2004 года.

Улетку 2004 года Драгба перайшоў у «Чэлсі» за рэкордныя 24 мільены фунтаў, і ён стаў найдаражэйшым івуарыйскім іграком у гісторыі. У дэбютным сезоне ён дапамог клубу выйграць першы за 50 гадоў Чэмпіянат Англіі. Праз год ён яшчэ раз выйграў чэмпіянат. У сезоне 2006/07 ён забіў 33 галы, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Англіі і забіў пераможныя галы ў фіналах Кубка Англіі і Кубка футбольнай лігі. Ён выіграў Кубак Англіі ў другі раз у 2009 годзе, забіўшы пераможны гол. У сезоне 2009—2010 ён выйграў першы залаты дубль і ў другі раз стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Англіі з 29 галамі. У сакавіку 2012 года, Дзідзье забіў свой 100 гол у чэмпіянаце Англіі і стаў першым афрыканскім іграком, які змог забіць 100 галоў. Ён стаў адзіным іграком у гісторыі, які забіваў у 4 фіналах Кубка Англіі запар. Вяршыняй яго кар’еры ў «Чэлсі» стаў фінал Лігі чэмпіенаў УЕФА 2012, у якім ён забіў гол на 88 хвіліне і пераможны пэнальці ў серыі супраць «Баварыі».

Драгба гуляе ў зборнай з 2002 года і з’яўляецца яе капітанам з 2006 года. Ён вывеў Кот д’Iвуар на чэмпіянат свету 2006 і ў першым матчы на ім забіў гол. Яго назвалі іграком 2006 года ў Афрыцы. Драгба з’яўляўся часткай зборнай у фіналах Кубкаў афрыканскіх нацый у 2006 і 2012 гадах, але ён прайграваў у серыі пенальці. У 2012 годзе ён стаў найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсю гісторыю.

27 ліпеня 2015 года падпісаў аднагадовы кантракт з канадскім клубам «Манрэаль Імпэкт»[3]. У лістападзе 2016 года абвясціў, што па заканчэнні сезону пакіне «Манрэаль Імпэкт»[4]. У красавіку 2017 года падпісаў кантракт з клубам «Фінікс Райзінг» з амерыканскай лігі USL[5], дзе Драгба з’яўляецца таксама адным з саўладальнікаў. 8 лістапада 2018 года, згуляўшы ў сваім апошнім матчы ў фінале Кубка USL супраць «Луісвіл Сіці» (0:1), ва ўзросце 40 гадоў завяршыў кар’еру[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Камандныя[правіць | правіць зыходнік]

Асабістыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Найлепшы бамбардзір Прэм’ер-лігі: 2006/07 (20 мячоў)
  • Найлепшы бамбардзір Прэм’ер-лігі: 2009/10 (29 мячоў)
  • Найлепшы футбаліст Афрыкі 2005, 2006, 2007 гадоў («Залаты леў»).
  • Удзельнік Чэмпіянату свету па футболе 2006
  • Уладальнік Onze d’Or: 2004
  • Найлепшы бамбардзір Кубка УЕФА: 2003/04
  • Гол года ў французскай Лізе 1: 2003/04
  • Каманда года ў французскай Лізе 1: 2003/04
  • Ігрок года ў французскай Лізе 1: 2003/04
  • Афрыканскі ігрок года: 2006, 2009
  • Каманда года ў Англіі: 2006/07, 2009/10
  • Ігрок матча за Суперкубак Англіі: 2005
  • Ігрок года ў Кот д’Івуары: 2007, 2012
  • Ігрок матча за Кубак футбольнай лігі: 2007
  • Ігрок матча за Кубак Англіі: 2010
  • Каманда года ESM: 2006-07
  • Каманда года УЕФА: 2007
  • Каманда года FIFA/FIFPro World XI: 2007
  • BBC Ігрок года ў Афрыцы: 2009
  • Ігрок года ў Афрыцы: 2010
  • Ігрок года Чэлсі: 2010
  • ТОП 100 журнала Time: 2010
  • Найлепшы бамбардзір Кубка Афрыканскіх Нацый: 2012
  • Каманда Кубка Афрыканскіх Нацый: 2006, 2008, 2012
  • Ігрок фінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА: 2012
  • Найлепшы бамбардзір зборнай Кот-д’Івуара за ўсю гісторыю

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]