Дзідзье Эрыбон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзідзье Эрыбон
фр.: Didier Eribon
Дата нараджэння 10 ліпеня 1953(1953-07-10) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна:
Месца працы
didiereribon.blogspot.fr

Дзідзье Эрыбон (фр.: Didier Eribon; нар. 10 ліпеня 1953 г., Рэймс) — французскі аўтар і філосаф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Рэймсе, там прайшло ягонае дзяцінства. У сваім «аўтабіяграфічным аналізе» «Вяртанне ў Рэймс» (2009 г.) успамінае Рэймс як «горад зневажання». Ён апісвае сваё тамтэйшае быццё як дзіця рабочага, якое адкрыла свой гомасэксуалізм і стала аб'ектам нападак. Ён вывучаў філасофію, пасля заканчэння ўніверсітэта атрымаў месца выкладчыка ў адным з французскіх універсітэтаў. Побач з гэтым ён шмат гадоў працаваў у якасці запрошанага прафесара ва Універсітэце Берклі і ў Інстытуце прасунутых даследаванняў (Institute for Advanced Study) у Прынстане.

Аўтара шэрага кніг. У 1988 г. па-англійску выйшаў зборнік яго гутарак з Клодам Леві-Стросам. У 1989 г. выйшла яго біяграфія Мішэля Фуко, перакладзеная таксама на англійскую, нямецкую і рускую (у серыі «ЖЗЛ») мовы. Французскі сацыёлаг Даніэль Дэфер так ацаніў гэтую біяграфію: «На мой густ яна была … гісторыяй занадта акадэмічнага Фуко, г.зн. я быў крыху расчараваны, бо яна не паказала Фуко такім, якім ён быў». Эрыбон, паводле крытыка, зусім выключыў з разгляду «фантастычныя і жарсныя аспекты» жыцця Фуко.

Наступныя кнігі Эрыбона: Réflexions sur la question gay (1999), Une morale du minoritaire (2001), Échapper à la psychoanalyse.

У 2009 г. выйшла яго кніга «Вяртанне ў Рэймс», прысвечаная аналізу пытання аб тым, чаму дзеці рабочых так рэдка дабіваюцца сацыяльнага прызнання. Яна ўключае шмат элементаў аўтабіяграфіі. Нямецкі пераклад кнігі выйшаў у выдавецтве «Suhkamp» у 2016 г., і меў вялікі поспех у чытацкай публікі. Першы наклад быў раскуплены ў лічаныя дні, другі наклад амаль паўтарыў траекторыю першага[2].

Акрамя гэтага, ён часта публікуе артыкулы ў французскім часопісе «Le Nouvel Observateur».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Michel Foucault, Cambridge, MA: Harvard UP, 1991
  • Conversations with Claude Levi-Strauss, von Claude Levi-Strauss und Didier Eribon, University of Chicago Press, 1991
  • Michel Foucault et ses contemporains, Paris 1994
  • Réflexions sur la question gay, Paris 1999
  • Papiers d'identité. Interventions sur la question gay, Paris 2000
  • Une morale du minoritaire. Variations sur un thème de Jean Genet, Paris 2001
  • Hérésies. Essais sur la théorie de la sexualité, 2003
  • Sur cet instant fragile… Carnets, janvier-août 2004, 2004
  • Echapper à la psychanalyse. 2005
  • D'une revolution conservatrice et de ses effets sur la gauche francaise, 2007
  • Retour à Reims. Les Éditions Cartouche, Paris 2009

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.