Дзіксан (востраў)
Jump to navigation
Jump to search
| Дзіксан руск.: Диксон | |
| 73°31′00″ пн. ш. 80°20′00″ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Карскае мора |
| Краіна | |
| Рэгіён | Краснаярскі край |
| Плошча | каля 25 км² |
| Найвышэйшы пункт | 50 м |
Дзі́ксан (руск.: Диксон) — скалісты востраў у Паўночным Ледавітым акіне, у Енісейскім заліве Карскага мора, у Краснаярскім краі Расіі. Названы ў 1878 годзе Н. А. Э Нордэншэльдам у гонар шведскага купца Дзіксана, фінансаваўшага яго экспедыцыю.
Востраў знаходзіцца за 1,5 км ад мацерыка[1]. Плошча вострава каля 25 км². Вышыні да 50[1] м. Пераважна складзены з дыябазаў. У 1916 годзе на востраве адкрыта палярная станцыя, на базе якой у 1930-я гады пабудаваны Арктычны радыёметэаралагічны цэнтр і геадэзічная лабараторыя.
На востраве пасёлак Дзіксан, порт, аэрапорт.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8 — С. 115.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 136. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Краснаярскага края. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |