Дзікі робат
| Дзікі робат | |
|---|---|
| англ.: The Wild Robot | |
| | |
| Жанр | навукова-фантастычны фільм[d], прыгодніцкі фільм і драматычны фільм |
| Рэжысёры | |
| На аснове | The Wild Robot[d] |
| Аўтары сцэнарыя | |
| Кампазітары | |
| Краіна | |
| Дыстрыбутар | Universal Studios і UIP-Dunafilm[d][1] |
| Працягласць | 102 хв.[2] |
| Бюджэт | 78 000 000 $[3] |
| IMDb | ID 29623480 |
«Дзікі робат» (англ.: The Wild Robot) — амерыканскі поўнаметражны анімацыйны навукова-фантастычны і прыгодніцкі фільм 2024 года, створаны студыяй DreamWorks Animation і выпушчаны кінакампаніяй Universal Pictures. З’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана (2016) Пітэра Браўна.
Сусветная прэм’ера мультфільма адбылася 8 верасня 2024 года на 49-м Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, а ў ЗША фільм выйшаў у пракат 27 верасня. Фільм меў касавы поспех, сабраўшы па ўсім свеце 324 млн долараў пры бюджэце ў 78 млн долараў ЗША і стаўшы пятым самым касавым анімацыйным фільмам 2024 года[4][5]. Крытыкі і аўдыторыя станоўча ацанілі карціну. Сіквел экранізацыі знаходзіцца ў распрацоўцы[6].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Пасылка з робатам-памочнікам ROZZUM 7134 падае на бязлюдны востраў. Марна спрабуючы знайсці заданні, якія можна выканаць, робат вывучвае мову жывёл і па настаўленні дасведчанай мамы-апосума пачынае клапаціцца аб маленькім гусяняці, чыю сям’ю ён выпадкова раздушыў. У кансультанты да яго набіваецца «спецыяліст па гусях» хітры ліс Фінк, з якім ніхто не хоча сябраваць.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 кастрычніка 2024.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 кастрычніка 2024.
- ↑ Wild Robot (2024). The Numbers. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2024. Праверана 2025-2-05.
- ↑ The Wild Robot (2024). Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2024. Праверана 5 лютага 2025.
- ↑ 'The Wild Robot' Sequel In The Works At DreamWorks With Director Chris Sanders (англ.). Deadline (12 кастрычніка 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2024. Праверана 27 кастрычніка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- thewildrobotmovie.com (англ.) — афіцыйны сайт
- Дзікі робат на сайце «Internet Movie Database» (англ.)