Дзікі шоўк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзікі шоўк — прыродны шоўк, які здаўна выкарыстоўваўся многімі краінамі, хоць маштабы яго вытворчасці значна меншыя за маштабы вытворчасці спецыяльна вырашчаных шаўкапрадаў (Bombyx mori). Дзікі шоўк не варта блытаць з вельмі рэдкім марскім шоўкам, які вырабляецца з валокнаў марскога малюска Pinna nobilis і роднасных ёй відаў. Спецыяльна вырашчаных чарвякоў-шаўкапрадаў віду тутавы шаўкапрад (Bombyx mori) (Linnaeus, 1758), як правіла, забіваюць перад тым, як кукалкі вылупяцца з кокана — праколваючы іх іголкай або апускаючы коканы ў кіпячую ваду, каб не дапусціць парушэння цэласнасці ніткі. Гэта дазваляе выткаць значна больш тонкую шаўковую тканіну. У свеце налічваецца больш за 500 відаў дзікіх шаўкапрадаў, але толькі некаторыя з іх выкарыстоўваюцца для вытворчасці тканіны. У адрозненне ад спецыяльна выгадаванага віду тутавы шаўкапрад (Bombyx mori), дзікія шаўкапрады вырабляюць жорсткі і тоўсты шоўк.

Тканіна «асам». Чадра  (англ.) з галаўным уборам джаапі  (англ.) на падшэўцы з карункавай тканіны.

Як правіла, дзікі шоўк збіраюць пасля таго як моль пакінула кокан. Падчас гэтага працэсу нітка пераразаецца, у выніку чаго атрымліваецца не суцэльнай, як у выпадку з прыручанымі шаўкапрадамі.

Дзікі шоўк, як правіла, складаней адбельваць і фарбаваць, у адрозненне ад шоўку тутавых шаўкапрадаў (Bombyx mori), аднак большасць тканін, вырабленых дзікімі шаўкапрадамі, мае прывабныя прыродныя расфарбоўкі. Асабліва цэніцца залаты бляск шоўку вытворчасці шаўкапрада Муга з Асама (вусеня Atheraea assamensis), часцей вядомага пад назвай «асам».

Пералік некаторых дзікіх шаўкапрадаў[правіць | правіць зыходнік]

Antheraea mylitta[правіць | правіць зыходнік]

  • Antheraea mylitta. Выкарыстоўваецца ў шаўкаводстве  (англ.). Упершыню гэты від сталі разводзіць больш за 250 гадоў таму ў Кітаі. З яго коканаў атрымліваюць шоўк, які ідзе на выраб часучы. Нітка, якая атрымліваецца з кокана, тоўстая, высокатрывалая, валодае добрай пышнасцю.

У СССР Antheraea mylitta разводзілі з 1937 года па 1957 год у Чувашскай АССР, да 1957 года савецкая прамысловасць асвоіла выпрацоўку штучнага шоўку  (руск.) і ў СССР пачалі скасоўваць установы, якія займаліся развядзеннем Antheraea mylitta[1].

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярод іншых відаў, здольных выпрацоўваць дзікі шоўк, можна згадаць наступныя (пасля двухкроп’я пазначаны кармавыя расліны):

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]