Дзік Схоф
Хендрыкюс Вілхе́лмюс Марыя (Дзік) Схоф (нідэрл.: Hendrikus Wilhelmus Maria; нар. 8 сакавіка 1957, Сантпорт, Нідэрланды) — нідэрландскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Нідэрландаў (2024[4]-2026).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак кар’еры
[правіць | правіць зыходнік]Схоф пачаў сваю кар’еру ў якасці дарадцы па пытаннях адукацыі ў Асацыяцыі муніцыпалітэтаў Нідэрландаў[5]. У 1988 годзе стаў дзяржаўным служачым у Міністэрстве адукацыі і навукі[6]. З 1996 года палітык займаў розныя кіруемыя пасады ў сферы бяспекі. Працаваў намеснікам генеральнага сакратара ў Міністэрстве юстыцыі і бяспекі[6]. Затым быў прызначаны галоўным дырэктарам Службы іміграцыі і натуралізацыі ў 1999 годзе[6][7]. Нідэрланды адчувалі адносна вялікі прыток асоб, якія шукалі прытулку ў выніку вайны ў Косаве, і ў арганізацыі была значная колькасць запытаў. З 2010 па 2013 палітык займаў пасаду генеральнага дырэктара Міністэрства юстыцыі і бяспекі[8].

У 2013 Схоф быў прызначаны нацыянальным каардынатарам па бяспецы і барацьбе з тэрарызмам[9]. Ён дазволіў сваім супрацоўнікам сачыць за патэнцыйнымі тэрарыстамі ў сацыяльных сетках праз падробленыя профілі, не зважаючы на папярэджанні з боку адвакатаў[8]. Пасля збіцця боінга Малайзійсках авіяліній у 2014 годзе, які зрабіў вылет з аэрапорта Схіпхол у Амстэрдаме, ён каардынаваў захады рэагавання на крызу, умацаваўшы адносіны з прэм’ер-міністрам Маркам Рутэ. Ён таксама адказваў за ўнутраную бяспеку, развязваючы патанні з ісламісцкай радыкалізацыі, гэтак і з залучэннем байцоў ІДІЛ у Нідэрландах[10]. Схоф узначальваў Службу агульнай разведкі і бяспекі ў якасці генеральнага дырэктара з 2018 па 2020 гады[9]. 1 сакавіка 2020 года ён заняў пасаду генеральнага сакратара Міністэрства юстыцыі і бяспекі[7][11].
Пасада прэм’ер-міністра
[правіць | правіць зыходнік]Партыя свабоды Герта Вілдэрса перамагла на ўсеагульных выбарах у лістападзе 2023 года[12]. 16 мая 2024 года гэтая партыя склала пагадненне аб стварэнні правай кааліцыі з Народнай партыяй за свабоду і дэмакратыю, Новым грамадскім дагаворам і Фермерска-грамадзянскім рухам[13]. У рамках перамоў лідары чатырох партый дамовіліся, што аніхто з іх не будзе займаць пасаду прэм’ер-міністра[14]. Схоф быў вылучаны на пасаду прэм’ер-міністра 28 мая 2024 года партыямі кааліцыі[15]. Ён быў прыведзены да прысягі 2 ліпеня каралём Вілемам-Аляксандрам. Схоф, такім чынам, стаў першым незалежным палітыкам, які заняў пасаду прэм’ер-міністра пасля Корта ван дэр Ліндэна, які займаў гэту пасаду ў час з 1913 па 1918 гады[16].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Parlement.com Праверана 28 мая 2024.
- ↑ Kouwenhoven A., Versteegh K. Mister Veiligheid neemt alle ruimte — NRC, 2015. Праверана 28 мая 2024.
- ↑ а б в г Parlement.com Праверана 29 мая 2024.
- ↑ Blacquière, Jan; Bovenkamp, Niels van den (28.05.2024). «Geboren katholiek, die door de jaren heen krasjes opliep. Wie is Dick Schoof, de beoogd premier?». Nederlands Dagblad
- ↑ «Dick Schoof zeer ervaren op gebied van justitie en asiel». NOS
- ↑ а б в Harreveld, Mark van; Verbeek, Julian (28.05.2024). «Dit weten we over Dick Schoof, de premierskandidaat van PVV, VVD, NSC & BBB». BNR Nieuwsradio.
- ↑ а б Adriaanse, Mark Lievisse (19.12.2019). «AIVD-baas Schoof gaat Justitie leiden». NRC.
- ↑ а б Hofs, Yvonne (28.05.2024). «Dick Schoof: topambtenaar met rijke ervaring die steun en toeverlaat was van ministers en premier Rutte». de Volkskrant
- ↑ а б «Dick Schoof». Follow the Monеую
- ↑ «Former spy chief to become Dutch prime minister». Financial Times.
- ↑ «Dick Schoof vertrekt als directeur van de AIVD». Beveiliging Nieuws.
- ↑ Kabel, David (28.05.2024). «IJdele technocraat met enorm netwerk kan rekenen op vertrouwen van Wilders». Het Financieele Dagblad.
- ↑ «Coalitieakkoord bekend: partijen willen met 'hoop, lef en trots' problemen aanpakken». NOS.
- ↑ Goot, Edo van der (13.03.2024). «Wilders geeft premierschap op, leiders PVV, VVD, NSC en BBB niet in kabinet». NU.
- ↑ Kroet, Cynthia (29.05.2024). «Who is Dick Schoof and why did Geert Wilders choose him as new PM?». Euronews.
- ↑ «New Dutch Cabinet sworn in today 7 months after election». NL Times.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дык Схоф на Government.nl.