Дзімітрыяс Хрыстадулу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзімітрыяс Хрыстадулу
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1951(1951-10-19)[1] (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][3]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джон Арчыбальд Уілер і Remo Ruffini[d]
Вядомыя вучні Яганес Заўтэр[d][4] і Шуан Міяо[d][4]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзімітрыяс Хрыстадулу (грэч. Δημήτριος Χριστοδούλου; нар. 19 кастрычніка 1951) — грэчаскі матэматык і фізік, вядомы сваімі дасягненнямі ў галіне тэорыі нелінейных ураўненняў матэматычнай фізікі, у прыватнасці, доказам нелінейнай стабільнасці прасторы Мінкоўскага ў агульнай тэорыі адноснасці без касмалагічнага члена (разам з Серджыу Клайнерманам), і доказам устойлівасці фармавання пасткавых паверхняў, а такім чынам, чорных дзір і гравітацыйных сінгулярнасцей, пры эвалюцыі прасторы-часу. З’яўляецца таксама адным з аўтараў канцэпцыі непрыводнай масы чорнай дзіркі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хрыстадулу нарадзіўся ў Афінах, а ступень PhD атрымаў у Прынстанскім універсітэце ў 1971 годзе пад навуковым кіраўніцтвам Джона Арчыбальда Уілера. У 1971—1972 гадах працаваў у Калтэху, у 1972—1973 гадах быў прафесарам фізікі ў Афінскім універсітэце. У 1973—1974 гадах быў запрошаны ў CERN, а ў 1975—1976 гадах — у Міжнародным цэнтры тэарэтычнай фізікі ў Трыесце. З 1976 па 1981 гады Хрыстадолу — атрымальнік стыпендыі Гумбальта ў Інстытуце Макса Планка ў Мюнхене, а ў 1981—1983 гадах — запрошаны член Курантаўскага інстытута, затым, у 1983—1985 гадах — прафесер фізікі ў Сіракузскім універсітэце. У 1985—1987 гадах — прафесар матэматыкі там жа. З 1988 па 1992 гады — прафесар матэматыкі Курантаўскага інстытута, затым па 2001 год — Прынстанскага ўніверсітэта. З 2016 года працуе прафесарам матэматыкі і фізікі ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха.

Мае падвойнае грамадзянства: Грэцыі і ЗША.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
  4. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  5. https://www.ae-info.org/ae/User/Christodoulou_Demetrios
  6. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  7. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.