Дзінара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзінара
харв.: Dinara
Дзінара
Від на Дзінару з горада Кнін
Каардынаты: 44°03′22″ пн. ш. 16°22′53″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне

Сцяг Харватыі Харватыя Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна

Найвышэйшая вяршыня

Троглаў

Вышыня вяршыні

1913 м [1]


Дзінара (Харватыя)
Дзінара
Дзінара
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Дзінара (харв.: Dinara) — гара ў Харватыі і Босніі і Герцагавіны вышынёй 1913 м (пік Троглаў)[1], частка Дзінарскага нагор'я. Пік Сіньял з вышынёй 1831 м — самы высокі харвацкі пік[1][2]. Размешчана на мяжы паміж Харватыяй і Босніяй і Герцагавінай у Далмацыі недалёка ад горада Кнін. Ля падножжа гары ў непасрэднай ад яе блізкасці размешчаны населены пункт Кіева, з якога адкрываецца ўражальная панарама на ўсю гару. Дзінара з'яўляецца адной з многіх вяршыняў Дзінарскага нагор'я, аднак прыкметна выбіваецца з навакольнага ландшафту. Расліннасць на гары бедная, дрэў няма. Узыходжанне на гару дзякуючы пакатасці яе схілаў не з'яўляецца складаным, і Дзінара нярэдка становіцца аб'ектам паходаў і экскурсій з суседніх населеных пунктаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Alan Čaplar Dinara - najviša planina u Hrvatskoj (хорватский). Hrvatski planinarski savez. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 18 лістапада 2011.
  2. Dinara – vrh Dinara (Sinjal) - Hrvatski vrhovi (харвацкая). Hrvatski planinarski savez. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 18 лістапада 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]