Дзінара Талгатаўна Алімбекава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Дзінара Алімбекава
Dzinara Alimbekava 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзінара Талгатаўна Алімбекава
Нарадзілася 5 студзеня 1996(1996-01-05) (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пражыванне Чавусы
Рост/Вага 171 см/58 кг
Кар’ера (Кубак свету)
Асабістых подыумаў 0 (Gold medal icon.svg x 0 + Silver medal icon.svg x 0 + Bronze medal icon.svg x 0)
Подыумаў у эстафетах 1 (Gold medal icon.svg x 1 + Silver medal icon.svg x 0 + Bronze medal icon.svg x 0)
Алімпійскія гульні
Золата Пхенчхан 2018 эстафета 4x6 км
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзіна́ра Талга́таўна Алімбе́кава (нар. 5 студзеня 1996, Абай, Карагандзінская вобласць, Казахстан) — беларуская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане, удзельніца Кубка свету ў складзе зборнай Беларусі, чэмпіёнка міру сярод юніёраў, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Дзінара Алімбека фінішуе ў спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету ў Аберхофе ў 2018

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Юніёрская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачала займацца спортам у ДЮСШ[d] горада Чавусы, спачатку лыжным спортам, з 2008 года — біятлонам. Дзіцячы трэнер — Марыя Іванаўна Шыпікава, асабісты трэнер з падлеткавага ўзросту і па цяперашні час — Андрэй Алегавіч Іваноў. Неаднаразова перамагала ў юнацкіх спаборніцтвах нацыянальнага ўзроўню, у тым ліку ў рэспубліканскіх спаборніцтвах «Снежны снайпер» (2008), першынстве Беларусі па лыжным гонкам (2009), міжнародных спаборніцтвах на прызы Валерыя Кірыенкі і Ганны Багалій-Цітавец (2010), рэспубліканскай спартакіядзе па летняму біятлону (2011)[2][3].

У міжнародных спаборніцтвах удзельнічае з 2011 года. На дэбютным для сябе чэмпіянаце свету сярод юніёраў, у 2011 году ў Нове-Места-на-Мораве, удзельнічала ў катэгорыі 19-летніх, будучы сама 15-гадовай, і заняла 21-е месца ў спрынце і 35-е у гонцы пераследаванні, у жаночай эстафеце ўдзельнічала сярод 21-летніх спартсменак, зборная Беларусі фінішавала адзінаццатай.

На юніёрскім чэмпіянаце свету 2012 года ў Контыялахты была восьмай у спрынце, дзясятай у гонцы праследавання і 19-й у індывідуальнай гонцы, а таксама дзявятай у эстафеце.

У 2014 году ўдзельнічала ў юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Нове-Места-на-Мораве, але спаборнічаючы з спартсменкамі на тры года старэйшымі, не паказала высокіх вынікаў.

На чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2015 года, які праходзіў у беларускіх Раўбічах, Алімбекава ў камандзе з Ганнай Сола і Дар’яй Блашко заваявала залаты медаль у жаночай эстафеце. У асабістых гонках Дзінара заняла чацвёртае месца ў спрынце, 12-е — у пасьюте і 27-е — у індывідуальнай гонцы.

У 2016 годзе выступала ў юніёрскіх спаборніцтвах пасля перанесенай траўмы і не змагла паказаць добрых вынікаў. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Кэйлі-Грэдзіштэй лепшым вынікам Алімбекавай стала 20-е месца ў спрынце, а на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Славеніі — 11-е месца ў індывідуальнай гонцы.

Дарослая кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У Кубку IBU дэбютавала ў сезоне 2011/12, у 16-гадовым узросце. На этапе ў Аберціліахе заняла 63-е месца ў спрынце, а на этапе ў Ад-Мар’енэ ўпершыню прыняла ўдзел у эстафеце. У сезоне 2013/14 набрала свае першыя ачкі, заняўшы 40-е месца ў гонцы пераследу на этапе ў Аберціліахе. Лепшым вынікам спартсменкі на ўзроўні Кубка IBU з’яўляецца 2-е месца ў спрынце на этапе ў Бейтастолене ў сезоне 2016/17.

Прымала ўдзел у Чэмпіянаце Еўропы 2016 у Цюмені, дзе заняла 22-е месца ў спрынце, 30-е — у гонцы пераследу, 27-е ў мас-старце і дзявятае ў супер-міксце. У агульным заліку Кубка IBU 2015/16 заняла 52-е месца, набраўшы 111 ачкоў.

На Кубку свету дэбютавала ў лютым 2016 года на этапе ў Антхольцы, заняла 73-е месца ў спрынце[4].

11 снежня 2020 Дзінара Алімбекава выйграла спрынт (7,5 км) на этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хахфільцэне.

Удзел у Алімпійскіх гульнях[правіць | правіць зыходнік]

Год Месца правядзення Інд Спр Пр МС Эст СмЭ
2018 Сцяг Паўднёвай Карэі Пхёнчхан 56 Gold medal.svg

Агульны залік у Кубку свету[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]