Дзін Цзюньхуэй
| Дзін Цзюньхуэй кіт.: 丁俊晖 | |
| Дата нараджэння: | 1 красавіка 1987[1] (38 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Грамадзянства: | |
| Вядучая рука: | правая |
| Прафесійная кар’ера: | 2003—... |
| Найвышэйшы рэйтынг: | 1 (08.12.2014—14.12.2014 26.01.2015—08.02.2015) |
| Цяперашні рэйтынг: | 3 (9 красавіка 2018) |
| Прызавыя грошы: | > £3,200,000 |
| Найвышэйшая серыя: | 147 (6 разоў: Мастэрс 2007, Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008, PTC 2011/2012 - Этап 11, PTC 2011/2012 - Этап 12, Фінал PTC 2012/2013, Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2016) |
| Колькасць соценных серый: | 473 |
| Перамогі на турнірах | |
| Рэйтынгавыя турніры: | 13 |
| Нізкарэйтынгавыя турніры: | 4 |
| Іншыя прафесійныя турніры: | 3 |
| З 6-цю чырвонымі шарамі: | 1 |
| Чэмпіянат свету: | фінал (2016) |
Дзін Цзюньхуэй (кіт. спр. 丁俊晖, піньінь Dīng Jùnhuī, нар. 1 красавіка 1987, Ісін, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 2016 года і былы лідар сусветнага рэйтынгу (2014/2015). З'яўляецца адным з чатырнаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі (2005, 2009) і Мастэрс (2011) — два з трох турніраў трайной снукернай кароны (акрамя чэмпіянату свету). Адзін з двух кітайскіх снукерыстаў (разам з Лянам Вэньбо), які перамагаў на рэйтынгавых турнірах, і адзіны азіяцкі снукерыст, які даходзіў да фіналу чэмпіянату свету. Пераможца трынаццаці рэйтынгавых турніраў (восьмае месца ў гісторыі). З сезона 2006/2007 нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а з 2007 года да красавіка 2016 года і зноў з мая 2016 года — у топ 16.
Патрапіў у мэйн-тур у сезоне 2003/2004 ва ўзросце 16 гадоў і ўжо ў 2005 годзе выйграў свой першы рэйтынгавы тытул, адкрыты чэмпіянат Кітая, стаўшы другім самым маладым гульцом-пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва пасля Роні О’Салівана, а ў канцы 2005 года перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, першым з турніраў трайной кароны. У сезоне 2006/2007 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а ўзяўшы трафей Паўночнай Ірландыі 2006, стаў другім маладым снукерыстам (да 20 гадоў) пасля Джона Хігінса, які выйграў тры рэйтынгавыя турніры. У тым жа сезоне дайшоў да фіналу Мастэрс і дэбютаваў на чэмпіянаце свету ў Крусібле, а ў сезоне 2007/2008 увайшоў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу. У 2009 годзе стаў двухразовым пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 2011 годзе выйграў другі турнір трайной кароны, Мастэрс, і ўпершыню дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету. У сезоне 2013/2014 паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, выйграўшы пяць рэйтынгавых турніраў у адным сезоне, і ўпершыню падняўся на другі радок сусветнага рэйтынгу, а ў канцы 2014 года стаў адзінаццатым лідарам рэйтынгу ў гісторыі снукера. У канцы сезона 2015/2016, у выніку працяглага спаду формы, упершыню за дзевяць гадоў вылецеў з топ-16 і гуляў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету, аднак выйграў сем матчаў запар (3 у кваліфікацыі і 4 у асноўнай стадыі) і ўпершыню выйшаў у фінал сусветнага першынства, стаўшы трэцім снукерыстам у гісторыі Крусібла (з 1977 года), які дайшоў да фіналу найбуйнейшага снукернага спаборніцтва з кваліфікацыі.
У агульнай колькасці займаў першае месца ў сусветным рэйтынгу тры тыдні. Апроч трынаццаці рэйтынгавых тытулаў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя спаборніцтвы, 3 запрашальныя прафесійныя турніры і чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2016 года, а ў 2011 і 2017 гадах у камандзе з Лянам Вэньбо станавіўся пераможцам кубку свету за зборную Кітая. Таксама за нацыянальную зборную кітайскі спартовец выйграў 5 залатых медалёў азіяцкіх гульняў (2002, 2006, 2010), уключаючы 2 медалі ў адзіночным разрадзе, і 1 залаты медаль (у камандным разрадзе) азіяцкіх гульняў у памяшканнях (2013). За сваю кар'еру выканаў больш за 450 соценных серый, стаўшы лідарам сезона 2005/2006 па колькасці сэнчуры, і ўваходзіць у топ-10 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 3 мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці. За кар'еру выканаў шэсць максімальных брэйкаў (чацвёртае месца ў гісторыі пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры і Джона Хігінса).
Фіналы турніраў
[правіць | правіць зыходнік]Рэйтынгавыя турніры: 19 (13 перамог, 6 паразаў)
[правіць | правіць зыходнік]| Легенда |
| Чэмпіянат свету (0:1) |
| Чэмпіянат Вялікабрытаніі (2:0) |
| Іншыя (11:5) |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 7 (4 перамогі, 3 паразы)
[правіць | правіць зыходнік]| № | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Перамога | 2010 | Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 5 | 4:1 | |
| 2 | Параза | 2011 | Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 2 | 0:4 | |
| 3 | Параза | 2012 | Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 – Этап 2 | 0:4 | |
| 4 | Перамога | 2012 | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | 4:2 | |
| 5 | Параза | 2013 | Адкрыты чэмпіянат Рура | 1:4 | |
| 6 | Перамога | 2014 | Адкрыты чэмпіянат Ісіна | 4:2 | |
| 7 | Перамога | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Хайніна | 4:3 |
Мастэрс: 2 (1 перамога, 1 параза)
[правіць | правіць зыходнік]| № | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Параза | 2007 | Мастэрс | 3:10 | |
| 2 | Перамога | 2011 | Мастэрс | 10:4 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 34 (20 перамог, 14 паразаў)
[правіць | правіць зыходнік]| Легенда |
| Рэйтынгавыя турніры (13:6) |
| Нізкарэйтынгавыя турніры (4:3) |
| Нярэйтынгавыя турніры (3:4) |
| Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1) |
Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 1 (1 перамога)
[правіць | правіць зыходнік]| Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| Перамога | 1 | 10 верасня 2016 | Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд | 8:7 |
Выступы за нацыянальную зборную
[правіць | правіць зыходнік]Кубак свету (15 перамог, 7 паразаў)
[правіць | правіць зыходнік]| Кубак свету па снукеры 2011; 11—17 ліпеня 2011; Centara Grand and Bangkok Convention Centre, Бангкок, Тайланд | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Склад зборнай Кітая: 1. Дзін Цзюньхуэй 2. Лян Вэньбо | ||||||
| Вынік | ПДВ | ПМ | Тып матча (партнёр) | Апанент(ы) | Лік | |
| Групавы этап: | ||||||
| Параза | 1 | I | Адзіночны | Тоні Дрэга | 61:64 | |
| Перамога | 1 | III | Парны (Лян Вэньбо) | Тоні Дрэга / Алекс Борг | 88:26 | |
| Перамога | 2 | V | Адзіночны | Алекс Борг | 120:8 | |
| Групавы этап: | ||||||
| Параза | 2 | I | Адзіночны | Махамед Шэхаб | 15:63 | |
| Параза | 3 | III | Парны (Лян Вэньбо) | Махамед Шэхаб / Махамед Эль Джоўкер | 49:78 | |
| Перамога | 3 | IV | Адзіночны | Махамед Эль Джоўкер | 100:1 | |
| Групавы этап: | ||||||
| Параза | 4 | I | Адзіночны | Ніл Робертсан | 55:64 | |
| Перамога | 4 | III | Парны (Лян Вэньбо) | Ніл Робертсан / Стыў Міфсуд | 75:21 | |
| Перамога | 5 | IV | Адзіночны | Стыў Міфсуд | 75:18 | |
| Групавы этап: | ||||||
| Перамога | 6 | I | Адзіночны | Джэймс Уатана | 62:27 | |
| Параза | 5 | III | Парны (Лян Вэньбо) | Джэймс Уатана / Дэчават Пумджаенг | 21:77 | |
| Перамога | 7 | V | Адзіночны | Дэчават Пумджаенг | 95:0 | |
| Чвэрцьфінал: | ||||||
| Перамога | 8 | I | Адзіночны | Кен Доэрці | 81:40 | |
| Параза | 6 | III | Парны (Лян Вэньбо) | Кен Доэрці / Фергал О’Браен | 8:76 | |
| Перамога | 9 | IV | Адзіночны | Фергал О’Браен | 76:17 | |
| Паўфінал: | ||||||
| Перамога | 10 | I | Адзіночны | Марк Уільямс | 85:78 | |
| Перамога | 11 | III | Парны (Лян Вэньбо) | Марк Уільямс / Мэцью Стывенс | 100:6 | |
| Перамога | 12 | V | Адзіночны | Мэцью Стывенс | 77:21 | |
| Фінал: | ||||||
| Перамога | 13 | I | Адзіночны | Марк Ален | 121:1 | |
| Перамога | 14 | III | Парны (Лян Вэньбо) | Марк Ален / Джэрард Грын | 77:36 | |
| Параза | 7 | IV | Адзіночны | Джэрард Грын | 18:109 | |
| Перамога | 15 | VI | Парны (Лян Вэньбо) | Марк Ален / Джэрард Грын | 89:0 | |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.wst.tv/players/3ff06750-8c3c-456c-8fac-58209b6f679e Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ http://www.bbc.com/sport/snooker/25137468 — 2013. Праверана 4 ліпеня 2017.
- ↑ The Sun — News Corp, 2017. — ed. size: 2806746 — ISSN 0307-2681 Праверана 4 ліпеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Дзін Цзюньхуэй на Вікісховішчы |
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Дзіна Цзюньхуэя на CueTracker.net (англ.)
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ва Усі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Ісіне
- Снукерысты Кітая
- Лідары сусветнага снукернага рэйтынгу
- Пераможцы чэмпіянату Вялікабрытаніі па снукеры
- Пераможцы Мастэрс (снукер)
- Пераможцы International Championship (снукер)
- Пераможцы адкрытага чэмпіянату Уэльса па снукеры
- Пераможцы адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры
- Пераможцы Шанхай Мастэрс (снукер)
- Пераможцы трафея Паўночнай Ірландыі (снукер)
- Пераможцы German Masters (снукер)
- Пераможцы адкрытага чэмпіянату Індыі па снукеры
- Пераможцы гранд-фіналу PTC
