Дзірк ван Бабюрэн
Дзірк ван Бабюрэн | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1595[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1624[5][6][7] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Utrecht Caravaggism[d] |
Заступнікі | Vincenzo Giustiniani[d] |
Уплыў | Паўлюс Марэльсэ |
Член у | |
![]() |
Дзірк (Тэадор) ван Бабюрэн (каля 1595 года, Вейк-бей-Дзюрстэдэ — 21 лютага 1624, Утрэхт) — галандскі жывапісец эпохі барока. Заснавальнік і адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў утрэхцкай школы караваджызму.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзірк (Тэадор) ван Бабюрэн нарадзіўся каля 1595 года ў горадзе Вейк-бей-Дзюрстэдэ правінцыі Утрэхт Рэспублікі Сямі Аб’яднаных Ніжніх Земляў. У раннім дзяцінстве з бацькамі пераехаў ва Утрэхт. Жывапісу вучыўся ў майстэрні вядомага галандскага мастака-партрэтыста і старшыні гільдыі святога Лукі Паўлюса Янсана Марэльсэ. У 1611 годзе ван Бабюрэн уступіў у гільдыю мастакоў Утрэхта, што дало яму права на прафесійную дзейнасць. Для завяршэння навучання разам з Давідам дэ Хаенам ён у 1612 годзе з’ехаў у Італію. У Рыме яго мецэнатам стаў маркіз Вінчэнца Джустыніяні. У Італіі ван Бабюрэна прыцягнула наватарскае мастацтва Караваджа, пад уплывам якога канчаткова склаўся яго ўласны творчы почырк. У Караваджа ён запазычаў кампазіцыйную выразнасць, кантраснае асвятленне і імкненне да рэалістычнай выявы натуры — рысы, якія сталі характэрнымі для караваджызму. За час працы ў Італіі Дзірк ван Бабюрэн піша шэраг карцін на біблейскія тэмы, удзельнічае ў роспісе капэлы царквы Сан-П’етра-ін-Манторыа ў Рыме. У 1620 годзе мастак вяртаецца ў Нідэрланды і адкрывае сваю майстэрню ва Утрэхце. У гэты перыяд у яго творчасці пераважалі жанравыя сюжэты, для якіх былі характэрны вылучаныя на пярэдні план буйныя паўфігуры з кантраснай святлаценню, якія адрозніваюцца яркасцю колеру і тэмпераментнай манерай выканання. Многім карцінам ўласцівы адценне грубаватага натуралізму, што ў пэўнай меры было выклікам пратэстанцкай маралі. Дзірк ван Бабюрэн пайшоў з жыцця ў росквіце гадоў і свайго таленту 21 лютага 1624 года.
Зноскі
- ↑ Art UK — 2003. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Dirck van Baburen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dirck van Baburen // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ Slatkes L. J. Dirck (Jaspersz.) van Baburen // Baburen, Dirck (Jaspersz.) van // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T005524
- ↑ Dirck van Baburen // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag