Дзітвянскае балота
Выгляд
| Дзітвянскае балота | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Плошча | 52 км² |
Дзітвянскае балота — балота на поўдні Воранаўскага раёна і на поўначы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Змяшчаецца ў вадазборы ракі Дзітвы і яе правага прытока Радунькі.
Агульнае
[правіць | правіць зыходнік]Плошча 5,2 тыс. га. Глыбіня торфу да 6 м, у сярэднім — 2,3 м, ступень раскладання 36%, попельнасць — 12,9, месцамі — 9,3%. У 1956—60 г. была асушана паўночная частка балота (каля 1,5 тыс. га плошчы), у тым ліку пойма ракі Радунька. Вядзецца здабыча торфа.
Флора
[правіць | правіць зыходнік]Вырошчваюць шматгадовыя травы. На неасушаных участках расце хмызняк з вярбы, асокі. На поўдні балота сустракаюцца пясчаныя грады, парослыя хмызняком. Пастаянным кампанентам з’яўляюцца бяроза пушыстая і бяроза бародаўчатая.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия. — Мн.: БелСЭ, 1989. — ISBN 5-85700-001-7