Дзіцячая парнаграфія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзіцячая парнаграфія — парнаграфічныя матэрыялы з удзелам непаўналетніх. У заканадаўстве большасці краін утрымваецца строгая забарона на стварэнне, распаўсюджанне і захоўванне падобных матэрыялаў. Дадатковым пратаколам да Канвенцыі пра правы дзіцяці ад 25 мая 2000, датычным гандлю дзецьмі, дзіцячай прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі, дзіцячая парнаграфія вызначаецца як «кожная выява якімі б там ні было сродкамі дзіцяці, якое здзяйсняе рэальныя ці змадэляваныя шчыра плоцевыя дзеянні, ці кожная выява полавых органаў дзіцяці галоўным чынам у сексуальных мэтах» (ст. 2c)[1][2].

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Паводле артыкула 343/1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь 1999 года, «выраб або захоўванне з мэтай распаўсюду або рэкламавання ці распаўсюд, рэкламаванне, трансляцыя або публічны паказ парнаграфічных матэрыялаў, друкаваных выданняў, кіна-, відэафільмаў або сцэн парнаграфічнага зместу, іншых прадметаў парнаграфічнага кшталту з выявай заведама непаўналетняга — караюцца папраўчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў, або пазбаўленнем волі на той самы тэрмін». Пагатоў «тыя ж дзеянні, учыненыя асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам ... або групай асоб паводле папярэдняй змовы ці з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, іншай сеткі электрасувязі агульнага карыстання або вылучанай сеткі электрасувязі, а таксама выкарыстанне заведама непаўналетняга для вырабу парнаграфічных матэрыялаў, друкаваных выданняў, кіна-, відэафільмаў або сцэн парнаграфічнага зместу, іншых прадметаў парнаграфічнага кшталту з яго выявай — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў». Тыя ж «дзеянні..., учыненыя арганізаванай групай, а таксама выкарыстанне заведама малалетняга для вырабу парнаграфічных матэрыялаў, друкаваных выданняў, кіна-, відэафільмаў або сцэн парнаграфічнага зместу, іншых прадметаў парнаграфічнага характару з яго выявай — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 13 гадоў»[3].

Зноскі

  1. ФАКУЛЬТАТИВНЫЙ ПРОТОКОЛ К КОНВЕНЦИИ О ПРАВАХ РЕБЕНКА, КАСАЮЩИЙСЯ ТОРГОВЛИ ДЕТЬМИ,ДЕТСКОЙ ПРОСТИТУЦИИ И ДЕТСКОЙ ПОРНОГРАФИИ
  2. Дзіцячая парнаграфія (руск.) , Інфармацыйна-аналітычны рэсурс юрыдычнай тэрміналогіі нацыянальнага заканадаўства (2018). Праверана 10 кастрычніка 2018.
  3. Артыкул 343/1. Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага кшталту з выявай непаўналетняга (руск.) , Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь (2017). Праверана 10 кастрычніка 2018.