Мінская дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзіцячая чыгунка (Мінск))
Вакзал дзіцячай чыгункі

Мінская дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава — дзіцячая чыгунка (ДЧ), размешчаная ў Мінску. Вакзал пабудаваны ў 1956 годзе па праекце архітэктара Г. Заборскага.

Дарога адкрываецца кожны год 1 мая і закрываецца ў апошнюю нядзелю верасня. У маі і верасні дарога працуе па нядзелях і святочных днях, у летнія месяцы — па серадах, чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях.

Пачынаючы з зімы 2008—2009 гадоў рух цягнікоў ажыццяўляецца і ў дні зімовых канікул.

Інтэрвал руху цягнікоў — 35 хвілін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чыгунка была адкрыта 9 ліпеня 1955 года. З 1955 года эксплуатаваліся паравоз КП і 6 драўляных вагонаў. З 1967 года пачалі эксплуатаваць цеплавоз ТУ2-113 і 6 суцэльнаметалічных вагонаў «Pafawag». У 1971 годзе чыгунцы было прысвоена імя Канстанціна Сяргеевіча Заслонава — легендарнага беларускага партызана-чыгуначніка, Героя Савецкага Саюза. Галоўная станцыя «Парк Культуры» перайменавана ў «Заслонава». У канцы 1970-х гадоў паступіў цеплавоз ТУ2-010, перададзены з Эстоніі, з закрытай вузкакалейкі.

У сярэдзіне 1980-х гадоў на станцыі «Заслонава» праведзены капітальны рамонт, а ў 1987 годзе праведзена тэхнічная мадэрнізацыя чыгункі — устаноўлена аўтаблакіроўка, пабудаваны новы будынак дыспетчарскай на станцыі «Піянерская», пясчаны баластавы слой заменены на друзавы. Паступіў у эксплуатацыю новы цеплавоз (ТУ7А-2782) і 12 вагонаў ПВ40. Былі спісаны вагоны «Pafawag».

У 1994 годзе цеплавоз ТУ2-010 спісаны на металалом, а 6 вагонаў ПВ40 разбіты мясцовымі вандаламі і адпраўлены ў рамонт, адкуль вярнуліся ў 2005 годзе. У 2005 годзе спісаны цеплавоз ТУ2-113. Цяпер яго стаянка знаходзіцца ў Брэсцкім музеі чыгуначнай тэхнікі.

У 2005 годзе вагоны вытворчасці 1987 года адпраўлены на рамонт. Да 50-гадовага юбілею чыгункі падораны 6 вагонаў, якія прайшлі капітальны рамонт на Гомельскім вагонарамонтным заводзе.

Летам 2008 года набыты цеплавоз ТУ7А-3350. У маі 2009 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага навучальнага цэнтра з профiльнымі класамі, камп’ютарным кабінетам і залай гісторыі.

Цяпер эксплуатуецца два цеплавозы ТУ7А-2782, ТУ7А-3350 і 12 вагонаў серыі ПВ51, адзін з іх абсталяваны дызель-генератарнай устаноўкай, прызначанай для асвятлення і ацяплення вагонаў. Усе вагоны абсталяваны сістэмай радыёвяшчання для правядзення музычнага суправаджэння і тэматычных экскурсій.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]