Дзіцячы дом
Дзіця́чы дом — дзяржаўная выхаваўчая ўстанова для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Дзеці ў такіх установах знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні[1].
Тыпы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі тыпамі дзіцячых дамоў з’яўляюцца:
- Агульныя — для дзяцей ад 3 да 18 гадоў;
- Спецыяльныя — для дзяцей з недахопамі развіцця;
- Сямейнага тыпу — выхаванцы знаходзяцца ў сем’ях, якія ўзялі 5 і болей дзяцей[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX — пачатку XX стагоддзя ў Расіі для дзяцей-сірот ствараліся дзіцячыя прытулкі і сіроцкія дамы, якія існавалі пераважна на сродкі дабрачынных і філантрапічных таварыстваў. Пасля 1917 года яны былі пераўтвораны ў дзіцячыя дамы. У 1920—1923 гадах існавалі дзіцячыя калоніі і школы-камуны. Спецыяльныя дзіцячыя дамы былі створаны для дзяцей, бацькі якіх загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[1].
У Беларусі ў 1945 годзе было 245 дзіцячых дамоў. У 1996/97 навучальным годзе іх колькасць складала 49 (2545 дзяцей), у тым ліку 17 агульнага тыпу (1654 дзіцяці), 10 спецыяльных дамоў (741 дзіця) і 22 сямейнага тыпу (150 дзяцей)[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя 1998, с. 122.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзіцячы дом // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 122. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзіцячы дом