Дзіцячы парк (Магілёў)
Дзіцячы парк | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Дата заснавання | 1976 |
Архітэктар | Канстанцін Мікалаевіч Аляксееў, Людміла Пятроўна Баліцкая і Эдвардас Юшка[d] |
Размяшчэнне | |
53°53′16″ пн. ш. 30°19′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Дзіцячы парк — парк у Магілёве, размешчаны на левым беразе Дняпра, уздоўж праспекта Пушкіна. Закладзены ў 1976 годзе. Плошча складае 3,8 га (1987), плошча азелянення 1,2 га. Высаджана каля 200 дрэў. Растуць ліпа драбналістая, клён вастралісты, бяроза пухнатая, розныя віды кустоў. У 1982 годзе распачаты працы па добраўпарадкаванні парку (арх. К. Аляксееў, Л. Баліцкая, Э. Юшка). Добраўпарадкавана 1-я і 2-я чэргі, вялося (1988) будаўніцтва 3-й чаргі ўздоўж пр. Пушкіна (ад Палаца культуры да моста цераз р. Дняпро) і добраўпарадкаванне поймавай тэрыторыі з арганізацыяй гідрапарка. Працуюць гульнявыя атракцыёны, у савецкія часы — дзіцячае кафэ «Сонейка». У парку размешчаны Палац культуры вобласці.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Детский парк // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх